14+

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
14+M:
Постар фільма
Жанр меладрама
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кінакампанія Централ Партнершип[d]
Працягласць 106 хв.
Зборы $173 616 (Расія)[1]
Краіна
Мова руская
Год 2015
IMDb tt4427076

«14+» — расійская падлеткавая меладрама, знятая Андрэем Зайцавым[ru] у 2013 годзе, але выйшаўшая ў пракат у 2015 годзе.

Cлоган фільма: «Гісторыя першага кахання»[1].

Анатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гісторыя першага кахання ў 14 гадоў, якая разгортваецца ў спальным раёне вялікага горада. Гісторыя сучасных Рамэа і Джульеты, якія жывуць і ў сацыяльных сетках, і на вуліцы з іх жорсткімі правіламі і законамі, па якіх закаханыя не жадаюць і не будуць гуляць. Каб быць разам, галоўным героям прыйдзецца пераадолець шмат што: іх школы варагуюць між сабой, таму іх каханне — здрада свайго раёна і сваёй кампаніі. Бацькі не гатовыя прыняць той факт, што дзеці імкліва сталеюць і што кожны падлетак — асоба, якая мае права выбару. Ім перашкаджаюць уласныя комплексы і няўпэўненасць у сабе, боязь зрабіць першы крок і страх, што цябе не кахаюць і адштурхнуць. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя перашкоды, сапраўднае каханне пераможа ўсё[2][3].

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Глеб Калюжны — Лёша
  • Ульяна Васьковіч — Віка
  • Вольга Азалапіня — мама Лёшы
  • Дзмітрый Блахін — дзядзя Валера
  • Ірына Фралова — мама Вікі
  • Шандар Беркешы[ru]тата Вікі
  • Уладыслаў Гарачкін — брат Вікі
  • Дзмітрый Барынаў — Дрон
  • Данііл Пікула — Віця
  • Ксенія Пахомава — сяброўка Вікі
  • Лізавета Македонская — Каця
  • Аляксей Філімонаў — Волкаў
  • Наталля Пікула — настаўніца матэматыкі

Cтварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Фільм здымаўся пад працоўнай назвай «Чэлентана» пры падтрымцы «Фонда кино[ru]» і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі[ru] ўлетку 2013 года ў спальных раёнах Масквы. На працу над фільмам спатрэбілася 67 змен (замест прынятых для такога фармату 30—35 змен). Усе падлеткі ў кадры — непрафесійныя акцёры-дэбютанты, знойдзеныя праз сацыяльную сетку «У Кантакце»[2].

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Пракат[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ера фільма адбылася 7 лютага 2015 года на Берлінскім кінафестывалі. Прэм’ера ў Расіі адбылася 8 чэрвеня 2015 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы кінафестывалю «Кінатаўр[ru]». У шырокі пракат у Расіі фільм выйшаў 8 кастрычніка 2015 года[4][5]. У расійскім пракаце фільм паглядзелі больш за 50 тыс. чалавек, а зборы склалі $173 616[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 14+ (2015) — КиноПоиск (руск.) . «КиноПоиск». Праверана 31 жніўня 2019.
  2. 2,0 2,1 О фильме — 14+ (руск.) . Афіцыйны сайт фільма «14+». Праверана 31 жніўня 2019.
  3. 14+, режиссер Андрей Зайцев, 2015 (руск.) . «Ruskino.ru». Праверана 31 жніўня 2019.
  4. 14+ (2015) — Release Info (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 2019-31-08.
  5. 14+ (2015) — дата выхода в России и других странах (руск.) . «КиноПоиск». Праверана 31 жніўня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]