15-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
15-я абрСпП / 15-я адшбр
Гады існавання з 1963
Краіна  СССР Узбекістан
Падпарадкаванне Міністэрства абароны СССР Міністэрства абароны Узбекістана
Уваходзіць у ГРУ ГШ УС СССР Сухапутныя войскі УзбекістанаСілы спецыяльных аперацый Узбекістана
Тып брыгада спецназа (1963—1996)
дэсантна-штурмавая брыгада (з 1996)
Удзел у
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга

15-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння (15-я абрСпП) — фарміраванне ГРУ ГШ УС СССР. У гады Афганскай вайны 1979—1989 гг. уваходзіла ў склад АКСВА. Пасля распаду СССР перайшло ва Узброеныя сілы Узбекістана, дзе з прычыны рэарганізацыі пераўтворана ў 15-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (15-я адшбр).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравана 1 студзеня 1963 г. дырэктывай Генштаба №140104 ад 5 лютага 1962 г. Дыслакавалася ў г. Чырчык, Узбекская ССР. Падпарадкоўвалася штабу ТуркВА (у 1969—1975 гг. — штабу САВА)[1].

У 1960-я—1970-я гг. брыгада прымала ўдзел у каранцінных мерапрыемствах падчас эпідэмій халеры ў Каракалпакіі (1965 г.) і Астраханскай вобласці (1970 г.), чорнай воспы ў Аральску (1971 г.), ліквідацыі наступстваў землетрасення ў Ташкенце (1966 г.). З 1979 г. падраздзяленні брыгады ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане, 154-ы асобны атрад СпП удзельнічаў у захопе палаца Х. Аміна. У сакавіку 1985—жніўні 1988 г. упраўленне брыгады, атрад спецрадыёвязі і службы дыслакаваліся ў г.Джэлалабад, ДРА[1].

У перыяд з мая 1988[2] па люты 1989 г.[3] падраздзяленні брыгады былі выведзены з Афганістана.

На мяжы 80-х і 90-х фарміраванне ўдзельнічае ў падаўленні хваляванняў у Азербайджанскай ССР. У прыватнасці, брыгада задзейнічана ў ходзе Бакінскіх падзей і ў навядзенні парадку ў зоне Карабахскага канфлікту.

Статус у пачатку 90-х[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду СССР былыя рэспублікі пачалі дзяліць паміж сабой яго вайсковую спадчыну. Калі стала вядома, што 15-ю брыгаду перадаюць у вядзенне незалежнага Узбекістана, то ў падраздзяленні паўстала абурэнне. Раз’юшаныя афіцэры, сярод якіх значную частку складалі этнічныя рускія, пачалі выказваць самыя радыкальныя прапановы, уключаючы бунт і марш у Расію на ўласнай бранятэхніцы[4].

Камандаванне брыгады здолела вымавіць права для сваіх падначаленых перавесціся ў расійскую армію. Аднак для гэтага яно павінна была аказаць садзейнічанне ў барацьбе з ісламістамі на тэрыторыі Узбекістана і Таджыкістана. Кіраўніцтва 15-й брыгады здолела дамовіцца і з расійскімі, і з узбекскімі ўладамі, і пераканаць палітыкаў у тым, што падраздзяленню неабходная для стабілізацыі абстаноўкі. Фарміраванне атрымала нябачаную для арміі ступень аўтаноміі і фактычна кіравалася ўласным афіцэрскім сходам. Ад вайскоўцаў нават не запатрабавалі прымаць прысягу Узбекістану[4].

Постсавецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

1 ліпеня 1992 г. 15-я брыгада пераходзіць у склад Узброеных Сіл Узбекістана. Ужо ў жніўні падраздзяленне бярэ ўдзел у вызваленні ўзбекскага вострава Арал-Пайгамбар на рацэ Амудар’я, захопленага афганскімі маджахедамі. Аперацыя праводзілася з адначасовай высадкай верталётнага дэсанту і высадкай з катэраў памежнай флатыліі 22-й асобнай брыгады вартавых караблёў[5].

У далейшым падраздзяленне задзейнічалі ў грамадзянскай вайне ў Таджыкістане[6].

У лютым 1996 г. 15-я брыгада была перафармавана ў 15-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (в/ч 64411). Пасля яна ўвайшла ў склад 2-га армейскага корпуса мабільных войскаў Міністэрства абароны Узбекістана.

Пазней падраздзяленне пераведзена ў Сілы спецыяльных аперацый Узбекістана[7].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У гады Афганскай вайны ў складзе брыгады лічыліся[1]:

  • З мая 1979 г. — 7-ы атрад СпП, затым пераназваны ў 154-ы асобны атрад СпП[К 2];
  • Са студзеня 1985 г. — 334-ы ааСпП, перададзены са складу 5-й абрСпП[К 3];
  • З сакавіка 1985 г. — 177-ы ааСпП, выведзены са складу 22-й абрСпП, і 668-ы ааСпП, перададзены ад 9-й абрСпП[К 4].

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1963—1999 гг. брыгаду ўзначальвалі[8][9]:

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За мужнасць і вайсковую доблесць брыгада і яе падраздзяленні ўзнагароджваліся вымпеламі МА СССР, ганаровымі сцягамі саюзных рэспублік і ўрада Афганістана[3]. Так, напрыклад, падраздзяленне атрымала ордэн Чырвонага Сцяга[2]. За Афганскую вайну больш за 4 тысячы салдат і афіцэраў брыгады ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Чацвёра байцоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза[3]:

  • Мікалай Анатольевіч Кузняцоў (1962—1985), пасмяротна
  • Уладзімір Анатольевіч Турчын, прысвоена ў 1985 годзе
  • Юрый Мікалаевіч Міралюбаў, прысвоена ў 1988 годзе.
  • Васіль Васільевіч Калеснік, прысвоена ў 1988 годзе.

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пазначаны гады непасрэднага ўдзелу брыгады ў канфлікце.
  2. Падраздзяленне з’яўлялася адным з «мусульманскіх батальёнаў» ГРУ. Падобныя фарміраванні сабіраліся з вайскоўцаў сярэднеазіяцкіх нацыянальнасцяў. У маі 1988 г. 7-ы (154-ы) атрад пакінуў ДРА[2].
  3. У маі 1988 г. атрад пакінуў ДРА і вернуты назад у 5-ю брыгаду.
  4. Пакінулі Афганістан самымі апошнімі са складу 15-й брыгады.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Валентин Мзареулов. 15-я отдельная бригада СпН на сайте истории отечественных спецслужб и правоохранительных органов
  2. а б в Александр Мусиенко. Разведчик 12: Спецназ вчера, сегодня, завтра. 15-й бригаде спецназа – 45 лет! // Солдаты России : журнал. — 2008.
  3. а б в 15 ОБрСпН ГРУ ГШ МО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2022. Праверана 1 чэрвеня 2022.
  4. а б Егений Норин. "Узбекский спецназ". Как российские бойцы спасали Таджикистан // Life : журнал. — 7 апреля 2018.
  5. Арал-Пайгамбар
  6. Пра ролю брыгады ў Таджыкістанскім канфлікце гл. [1] Архівавана 22 студзеня 2015., [2]
  7. Спецназ вооруженных сил Узбекистана Архівавана 6 сакавіка 2022.
  8. 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. Афганистан глазами очевидцев.. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. — ISBN 978-5-93165-239-9.
  9. 15-я обрСпН ГРУ ГШ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі
  • 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. Афганистан глазами очевидцев.. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. — ISBN 978-5-93165-239-9.
Артыкулы