150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча
150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 541 партызан (сакавік 1944) |
Дыслакацыя | Дамачаўскі, Дзівінскі, Целяханскі, Драгічынскі раёны Брэсцкай вобласці і Любэшыўскі раён Валынскай вобласці |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Васіль Афанасьевіч Вялігін |
150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча — была створана ў снежні 1943 года ў Капаткевіцкім раёне на базе трох атрадаў вылучаных 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадай. У снежні 1943 — студзені 1944 ажыццявіла рэйд у Дамачаўскі раён. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Дамачаўскага, Дзівінскага, Целяханскага, Драгічынскага раёнаў БССР і Любэшыўскага раёна Валынскай вобласці. Брыгадзе нададзена імя сакратара Палескага падпольнага абкома КП(б)Б Ф. М. Языковіча, які загінуў у красавіку 1943 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны разам з іншымі брыгадамі і атрадамі Паўднёвай зоны Брэсцкай вобласці толькі ў лютым — сакавіку 1944 года правялі 27 баёў, удзельнічалі ў абароне партызанскай зоны ў раёне Дняпроўска-Бугскага канала. 30 сакавіка 1944 года брыгада (541 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння брыгада была ўключана ў баявы парадак 160-й дывізіі на ўчастку абароны правага берага Прыпяці ў Любэшыўскім раёне.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 17-ы партызанскі атрад (Капаткевіцкі, створаны ў чэрвені 1943 года з часткі асабовага складу Капаткевіцкага атрада, які дзейнічаў са жніўня 1941 года ў Палескай вобласці);
- 27-ы партызанскі атрад імя Ленінскага Камсамола;
- 39-ы партызанскі атрад імя В. Н. Бажэнкі.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.