15 cm Luftminenwerfer M. 15 M. E.
Выгляд
| 15 cm Luftminenwerfer M. 15 M. E. | |
|---|---|
| Тып: | пнеўматычны мінамёт |
| Краіна: | |
| Гісторыя службы | |
| Гады эксплуатацыі: | 1915—1918 |
| Выкарыстоўвалася: | |
| Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
| Гісторыя вытворчасці | |
| Канструктар: | Maschinenfabrik Esslingen |
| Распрацаваны: | 1914—1915 |
| Вытворца: | Maschinenfabrik Esslingen |
| Гады вытворчасці: | 1915—1916 |
| Усяго выпушчана: | 200 |
| Варыянты: | Model II |
| Характарыстыкі | |
| Маса, кг: | 207 |
| Калібр, мм: | 150 |
| Максімальная далёкасць, м: |
500 |
15 cm Luftminenwerfer M. 15 M. E. (15 cm пнеўматычны мінамёт M. 15 M. E.) — пнеўматычны мінамёт, выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Ён быў распрацаваны нямецкай фірмай Maschinenfabrik Esslingen. Пад канец кастрычніка 1915 года не менш за 4 адзінкі былі адпраўленыя на фронт для баявых выпрабаванняў, якія прайшлі паспяхова. Пасля ўліку нязначных паляпшэнняў, прапанаваных аўстрыйскімі і нямецкімі войскамі, дапрацаваны мінамёт атрымаў пазначэнне Мадэль II. Аднак неўзабаве пасля з'яўлення 12 cm Luftminenwerfer M. 16 дадзены тып мінамёта быў прызнаны састарэлым.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.