18-ы літоўскі пяхотны полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

18-ы пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і добраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэкруты ў 18-ы пяхотны полк набіраліся ў асноўным з Віленскага дэпартамента. Полк стаяў у Вільні. Шэфам палка быў прызначаны Аляксандр Хадкевіч. Яго намеснікам і фактычным кіраўніком палка быў маёр Міхал Шугр (Michał Suhr) — былы камандзір батальёна 17-га пп, камандзірамі батальёнаў былі Станіслаў Трамбіцкі (Stanisław Trębicki) — былы капітан 2-га пп, Казімір Слупецкі (Kazimierz Słupecki) — былы капітан 2-га пп, Францыск Рогланд (Franciszek Rohland) — былы капітан 6-га пп.

10 снежня 1812 года полк прымаў удзел у абароне Вільні. Адышоў у Варшаву. Быў далучаны да гарнізона Модліна, дзе ў студзені 1814 года склаў зброю.

Строй[правіць | правіць зыходнік]

Мадэлі 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага.

Сцягі палкавыя[правіць | правіць зыходнік]

Не захаваліся. Гембаржэўскі апісваў сцяг 19 пп як чырвона-блакітны з белым Арлом. Верагодна, сцяг 18 пп быў падобны. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з эпохі 1812 года. Верагодна, сярод іх есць сцягі польскіх палкоў з тэрыторыі былога ВКЛ.

Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый[правіць | правіць зыходнік]

У Вільні захоўваюцца:

  • Адбітак пячаткі з надпісам «Войска Польскае полк 18 пяхоты» на польскай мове і выявай Арла з Пагоняй.[1]
  • Дакумент, які выдаваўся жаўнерам 18-га пп, на польскай мове. Імя не ўпісана. Ёсць адбітак пячаткі з імем Хадкевіча і выявай Арла з Пагоняй.[2]

У прыватных калекцыях знаходзяцца гузікі гэтага палка вялікія і малыя. Гузікі латунныя, выпуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая свідраваная. На гузіку лічба 18 у лаўрах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]