1813 (кніга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«1813»
Жанр проза, зомбі-хорар
Аўтар Уладзімір Садоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2016
Дата першай публікацыі 2016
Электронная версія

«1813» — кніга беларускага пісьменніка Уладзіміра Садоўскага, у якую ўвайшлі навэла «1813» у жанры зомбі-хорар і пяць фантастычных апавяданняў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне навэлы «1813» адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

У кнігу ўключана таксама пяць фантастычных апавяданняў аўтара.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2017 года кніга «1813» трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017» [1]. У жніўні 2017 года кніга «1813» трапіла у лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2017 [2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]