188-я інжынерна-сапёрная брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
188-я гвардзейская Наўгародская Чырвонасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава 2-й ступені інжынерная брыгада
Нарукаўны знак 188-й брыгады
Гады існавання з 1942 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Спецыяльныя войскі
Тып воінскае фарміраванне
Дыслакацыя Новае Пашкава[1]
Знакі адрознення Савецкая гвардыя Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені
Камандзіры
Дзеючы камандзір гвардыі палкоўнік Ігар Негярыш[2]

188-я гвардзейская Наўгаро́дская Чырванасця́жная ордэнаў Суво́рава і Куту́зава 2-й ступе́ні інжыне́рная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Вёска Новае Пашкава Магілёўскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

15 верасня 1942 года ў вёсцы Чыміхіна Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці была сфарміравана 39-я інжынерна-сапёрная брыгада спецыяльнага прызначэння.

З красавіка 1944 года яе поўнае найменне — 2-я гвардзейская матарызаваная штурмавая інжынерна-сапёрная Наўгародская брыгада Рэзерву Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а з чэрвеня — 2-я гвардзейская матарызаваная штурмавая інжынерна-сапёрная Наўгародская Чырванасцяжная брыгада. У Беларускай наступальнай аперацыі брыгада забяспечвала баявыя дзеянні дзвюх армій, удзельнічала ў вызваленні гарадоў Орша, Барысаў, Мінск.

У лістападзе 1945 года яна была перафарміравана ў 6-ю гвардзейскую інжынерна-сапёрную Наўгародскую Чырванасцяжную ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені брыгаду, а ў красавіку 1947 года — у 10-й гвардзейскі інжынерна-сапёрны Наўгародскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені полк.

У 1990-я гады воінская частка стала 188-й гвардзейскай інжынерна-сапёрнай, а затым — інжынернай брыгадай.

У складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь асабісты склад брыгады прымаў удзел практычна ва ўсіх буйных вучэннях, такіх як «Бярэзіна-2002», «Захад-2009» і «Шчыт Саюза-2011».

Зноскі

  1. Школа мужества для настоящих мужчин
  2. Инженерная закалка

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]