19-я армія (Германская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
19. Armee
19 Армія
Сцяг штаба арміі (1871-1919)
Гады існавання 4 лютага 1918 — 24 студзеня 1919
Краіна  Германская імперыя
Тып Пяхота
Удзел у Першая сусветная вайна

19-я а́рмія (ням.: 19. Armee / Armeeoberkommando 19 / A.O.K. 19) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана ў 1918 годзе ў Францыі на базе Паўднёвай арміі. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяннях на Заходнем фронце.

Гісторыя баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

19 армія была адной з трох армій (разам з 17-й і 18-й), якія былі ўтвораныя ў канцы 1917 (пачатку 1918) года з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступленні Людэндорфа. Германцы адчувалі, што гэта адзіны шанц перамагчы перад тым, як прыбудзе вялікая армія з неабмежаванымі рэсурсамі са ЗША. Яны таксама мелі часовую перавагу над супернікам у 50 дывізій, якія яны змаглі зняць з Усходняга фронту пасля падпісання Брэсцкага міру.

Пад канец вайны ўваходзіла ў склад Групы армій Альбрэхта Вюртэмбергскага.

Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 года[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]