1979 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1979 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 18 мая — Рэспублiканская мастацкая выстаўка «Фiзiчная культура i спорт у выяўленчым мастацтве», прысвечаная VII летняй спартакiядзе народаў СССР. Каталог склалі: Пётр Герасімовіч і інш.; пад рэдакцыяй І. М. Паньшынай[1]
- Групавая выстаўка «БУКУБ-79», Палац мастацтва, Мінск
- Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 35-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашісцкіх захопнікаў, Палац мастацтва, Мінск
- «Экслібрыс». 4-я рэспубліканская выстаўка кніжнага знака, Мінск. Каталог — Генадзь Галубовіч
Выстаўка твораў Язэпа Драздовіча
[правіць | правіць зыходнік]-
Мастацтвазнаўца Віктар Шматаў
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- бюст военачальніка Уладзіміра Азіна, Полацк. Скульптар — С. Вакар, архітэктар — Ю. Казакоў
- Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 22 красавіка — Кацярына Сумарава, беларускі мастак-жывапісец
- 6 кастрычніка — Вольга Бельская, беларускі мастак
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 23 лютага — Міхаіл Натарэвіч (нар. 1907), савецкі жывапісец і педагог родам з Беларусі, вучань Юдэля Пэна
- 14 сакавіка — Міхаіл Сеўрук (нар. 1905), беларускі мастак і графік
- 19 верасня — Міхаіл Керзін (нар. 1883), беларускі і рускі скульптар, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
- 29 снежня — Мікалай Міхалап (нар. 1886), савецкі мастак-кераміст, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў 1939—1941 гадах
Галерэя жывапісу
[правіць | правіць зыходнік]-
Віктар Шматаў, «Маці», палатно, алей
-
Пётр Шарыпа, «На сонцы», палатно, алей, 108 х 107 см