1996 год у гісторыі астраноміі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
1996 год у гісторыі астраноміі![]() | |
---|---|
![]() Камета C/1996 B2 (Хякутакэ), таксама вядомая як «Вялікай каметы 1996 года». | |
Зацьменні | |
Месяцавае | 04.04 (поўнае) |
Сонечнае | 17.04 (частковае) |
Месяцавае | 27.09 (поўнае) |
Сонечнае | 12.10 (частковае) |
Храналогія | |
![]() ![]() |
1996 год быў адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 30 студзеня: Адкрыта камета C/1996 B2 (Хякутакэ), таксама вядомая як «Вялікай каметы 1996 года»[1][2].
- 17 лютага: Стартаваў касмічны апарат НАСА «NEAR – Shoemaker», мэтай якога з’яўлялася даследаванне астэроіда (433) Эрас. Пасадка на астэроід адбылася ў 2001 годзе[3].
- 20 мая: Зафіксавана першае назіранне каметы Хейла — Бопа няўзброеным вокам[4].
- 6 жніўня: Вучоныя НАСА абвясцілі аб тым, што метэарыт ALH84001 можа ўтрымліваць доказы слядоў жыцця на Марсе. Артыкул, апублікаваны ў часопісе «Science» за аўтасртвам астрабіёлага Дэвіда Мак-Кея[en], выклікаў вялікі рэзананс[5].
Астранамічныя з’явы[правіць | правіць зыходнік]
Адкрытыя астранамічныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]
Аб’ект | Тып аб’екта | Сузор’е | Дата адкрыцця | Аўтар адкрыцця | Эпанім | Сп. |
---|---|---|---|---|---|---|
C/1996 B2 (Хякутакэ) | Камета | — | 30.01.1996 | Юдзі Хякутакэ[en] | Юдзі Хякутакэ[en] | [1][2] |
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 12 жніўня — Віктар Амазаспавіч Амбарцумян, армянскі астраном і фізік, заснавальнік савецкай тэарэтычнай астрафізікі (нар. 18.09.1908).
- 20 снежня — Карл Саган, амерыканскі астраном, астрафізік і папулярызатар навукі (нар. 09.11.1934).
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 Gary W. Kronk. C/1996 B2 (Hyakutake)(англ.) . Cometography.com. Праверана 29 чэрвеня 2019.
- ↑ 2,0 2,1 IAUC 6299: 1996 B2; C/1996 B1; 67P; 65P(англ.) . Праверана 29 чэрвеня 2019.
- ↑ Near Earth Asteroid Rendezvous Shoemaker(англ.) . Энцыклапедыя Брытаніка. Праверана 29 чэрвеня 2019.
- ↑ Gary W. Kronk. Comet C/1995 O1 (Hale-Bopp)(англ.) . Cometography.com. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2011. Праверана 29 чэрвеня 2019.
- ↑ Matt Crenson. After 10 years, few believe life on Mars(англ.) . Associated Press (on usatoday.com) (6 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012.
- ↑ 6,0 6,1 Catalog of Lunar Eclipses: 1901 to 2000(англ.) . НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.
- ↑ 7,0 7,1 Catalog of Solar Eclipses: 1901 to 2000(англ.) . НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.