1997 год у гісторыі астраноміі
Выгляд
| 1997 год у гісторыі астраноміі | |
|---|---|
| Камета Хейла — Бопа ў 1997 годзе. | |
| Зацьменні | |
| Сонечнае | 09.03 (поўнае) |
| Месяцавае | 24.03 (частковае) |
| Сонечнае | 02.09 (частковае) |
| Месяцавае | 16.09 (поўнае) |
| Храналогія | |
1997 год быў адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 18—30 жніўня: XXIII Генеральная асамблея Міжнароднага астранамічнага саюза ў Кіёта[1].
- 6 верасня: Адкрыты два спадарожнікі планеты Уран: Калібан і Сікаракса.
- 15 кастрычніка: Запушчана аўтаматычная міжпланетная станцыя «Касіні-Гюйгенс».
Астранамічныя з’явы
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш яркай астранамічнай з’явай 1997 года з’яўляецца Камета Хейла — Бопа, якая стала, магчыма, самай «назіранай» каметай XX стагоддзя. Яна была бачная няўзброеным вокам рэкордны тэрмін — 18 месяцаў, і гэта ў два разы больш за папярэдні рэкорд, устаноўлены Вялікай каметай 1811 года. Камета прайшла перыгелій 1 красавіка 1997 года, дасягнуўшы зорнай велічыні -0,7.
Адкрытыя астранамічныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]| Аб’ект | Тып аб’екта | Сузор’е | Дата адкрыцця | Аўтар адкрыцця | Эпанім | Сп. |
|---|---|---|---|---|---|---|
| Калібан, Уран XVI | Спадарожнік планеты | — | 06.09.1997 | Ф. Нікалсан, Б. Глэдман, Дж. Бёрнс, Дж. Кавелаарс | Калібан | |
| Сікаракса, Уран XVII | Спадарожнік планеты | — | 06.09.1997 | Ф. Нікалсан, Б. Глэдман, Дж. Бёрнс, Дж. Кавелаарс | Сікаракса |
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 17 студзеня — Клайд Уільям Томба, амерыканскі астраном, які адкрыў Плутон (нар. 1906).
- 18 ліпеня — Юджын Шумейкер, амерыканскі геолаг, адзін з заснавальнікаў планеталогіі (нар. 1928).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ General Assemblies (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародны астранамічны саюз. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
- 1 2 Catalog of Solar Eclipses: 1901 to 2000 (англ.). НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.
- 1 2 Catalog of Lunar Eclipses: 1901 to 2000 (англ.). НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.