1999 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1999 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 17 студзеня — адкрыццё Музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»
- 11 снежня — адкрыццё Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва, у аснову якога была пакладзена асабістая калекцыя Анатоля Белага
- 21 снежня — адкрыццё бронзавай скульптуры Ефрасінні Полацкай у двары будынка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скульптар Ігар Голубеў, архітэктар Віктар Ягадніцкі
- Рэспубліканская моладзевая выстаўка «Час. Прастору. Асобу», Палац мастацтва, Мінск
- У часопісе ARCHE выйшаў артыкул-даследванне мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага «Мастацтва пра вайну» аб лёсе беларускіх мастакоў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе[1]
- Мiнiстэрствам сувязi Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка» ўпершыню ў Беларусі былі выдадзены 2 маркi i мастацкія капэрты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, якія былі прысвечаны Белавежскай пушчы i Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку. Мастак праекта — Мікола Рыжы
- 20 студзеня — 1 лютага — персанальная выстаўка жывапісу Анатоля Бараноўскага. «Галерэя Мастацтва» ГА «БСМ». г. Мiнск.
Ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]
- Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч атрымала званне «Народны мастак Беларусі»
- Валяр'яна Жолтак атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Галерэя жывапісу[правіць | правіць зыходнік]
А. В. Кузьміч «Мадонна»
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 1 ліпеня — Адольф Гугель (нар. 1915), беларускі савецкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Зноскі
- ↑ Сяргей Харэўскі «Мастацтва пра вайну» Архівавана 16 красавіка 2012.