1 беларускі рубель (банкнота)
| 1 беларускі рубель | |
|---|---|
| Краіна | |
| Намінал | 1 Br |
| Шырыня | 110 міліметр |
| Вышыня | 60 міліметр |
| Аверс | |
|
|
|
| Рэверс | |
|
|
|
1 рубель (адзін рубель) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1992 па 2003 год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1992
[правіць | правіць зыходнік]25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 1 рубель. На яе пярэднім баку размяшчаўся малюнак зайца, які бяжыць. Дзякуючы гэтаму першыя беларускія рублі атрымалі народную назву «зайчыкі». Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)[1][2].
На адваротным баку купюры размяшчаўся герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння[3].
Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 1 беларускі рубель трэба было аддаць 10 савецкіх.
2000
[правіць | правіць зыходнік]1 студзеня 2000 у абарачэнне была ўведзена купюра наміналам у 1 рубель новага ўзору. На яе пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На адваротным баку купюры на месцы, дзе да гэтага была «Пагоня» — лічбавае абазначэнне наміналу. Банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2003[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня».
- ↑ Ілля Лапацін. Помніце першыя беларускія грошы «зайчыкі»? Аказваецца, аўтар перамаляваў іх з энцыклапедыі пра жывёл. Тут яшчэ шмат цікавых фактаў пра беларускія рублі . CityDog (24 жніўня 2023).
- ↑ Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 1 рубель . Нацыянальны банк Беларусі.
- ↑ 1 рубель|Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь . www.nbrb.by. Праверана 16 чэрвеня 2025.