1 беларускі рубель (манета)
| 1 беларускі рубель | |
|---|---|
| Краіна | |
| Намінал | 1 Br |
| Дыяметр | 21,25 міліметр |
| Маса | 5,6 грам |
| Таўшчыня | 2,3 міліметр |
| Аверс | |
|
|
|
| Рэверс | |
|
|
|
1 рубель (адзін рубель) — намінал манеты, якая выкарыстоўваецца ў якасці законнага плацежнага сродку ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты ў суверэннай Беларусі выкарыстоўваліся толькі папяровыя грошы.
Манета павінна была паступіць у абарачэнне з 1 студзеня 2009. Але ў сувязі з эканамічным крызісам гэтага не адбылося[1].
Усяго ў абарачэнні ў Беларусі знаходзіцца восем наміналаў манет. Іхнім вырабам займаўся Літоўскі манетны двор і Манетны двор «Крэмніца» (Славакія)[2], пазней — Маскоўскі манетны двор[3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На аверсе манеты наміналам 1 рубель выбіты рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009. На рэверсе ў цэнтры — лічбавае абазначэнне наміналу — 1, злева ад лічбы 1 вертыкальна размешчаны надпіс — РУБЕЛЬ; справа ад лічбы — стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту[4].
- Дыяметр — 21,25 мм.
- Маса — 5,60 г.
- Таўшчыня — 2,30 мм.
- Сплаў — сталь, пакрытая меддзю і нікелем.
- Колер — белы.
- Гурт — насечка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ніна Шчарбачэвіч / Звязда. Манеты — найбольш сапраўдныя з усіх грошай... . СМІ Беларусі (6 ліпеня 2016).
- ↑ Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
- ↑ МИХОВИЧ, Светлана. 10 штук в секунду: мы побывали на Московском монетном дворе и посмотрели, как чеканят белорусские деньги (руск.). www.sb.by (1 ліпеня 2019). Праверана 16 чэрвеня 2025.
- ↑ Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 1 рубель . Нацыянальны банк Беларусі.