2-я вуліца Шостая Лінія (Мінск)
| 2-я вуліца Шостая Лінія Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Гістарычны раён | Камароўка |
| Працягласць | 200 м[1] |
| Паштовы індэкс | 220013 |
2-я вуліца Шостая Лінія — вуліца ў Савецкім раёне горада Мінска. Ідзе ад вул. Цнянскай да вул. Беламорскай. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]2-я вуліца Шостая Лінія атрымала сваю назву ў часы, калі ў яе раёне была прыватная забудова. Раней у гэтым раёне горада былі таксама вуліцы 1-я Шостая лінія (цяпер — вул. Дарашэвіча), Трэцяя лінія (цяпер — частка вул. Цнянскай), Сёмая лінія (сучасная вул. Багдана Хмяльніцкага), Восьмая лінія[2].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктура вуліцы складаецца пераважна з дамоў, пабудаваных у пачатку 1930-х гг. Таксама ёсць дом 7, пабудаваны ў 1989 г., і дом 11/2, які ўзвялі ў 2003-2004 гг на месцы дома 11/1, знесенага ў 2003 г. Таксама забудова ўключала ў сябе сталовую, пабудаваную ў 1936 г. і знесеную ў 1974 г. і жылы дом 21А, пабудаваны ў 1949-50 гг. і знесены ў 1968 г[3]. Дом 9 быў пабудаваны як тыпавы драўляны барак і выкарыстоўваўся як жылы дом да 1973 г.; потым быў у распараджэнні розных будаўніча-рамонтных арганізацый і з 1990-х выкарыстоўваецца як офісны будынак[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vulitsa Cnianskaja 25 to Ulitsa Belomorskaya 17, Minsk — Google Maps (англ.). Google Maps. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Загадки минской топонимики: самые странные улицы города (руск.). Onliner.by (27 кастрычніка 2014). Праверана 13 чэрвеня 2019.
- ↑ паводле звестак архітэктурнай базы Рhotobuildings
- ↑ Улица 2-я Шестая Линия, 9 на Рhotobuildings
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 2-я вуліца Шостая Лінія (Мінск)- 2-я вуліца Шостая Лінія на карце Google Maps
- 2-я вуліца Шостая Лінія ў архітэктурнай базе Рhotobuildings
- Владимир Савич. Много цифр и шифрограмм: загадки названий минских улиц // Точка BY