2-я партызанская брыгада імя К. С. Заслонава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я партызанская брыгада імя К. С. Заслонава
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 905 партызан (27.6.1944)
Дыслакацыя Аршанскі, Сенненскі, Талачынскі, Лепельскі, Чашніцкі, Халопеніцкі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. П. Комлеў

2-я партызанская брыгада имя К. С. Заслонавапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Аршанскага, Сенненскага, Талачынскага, Лепельскага, Чашніцкага, Халопеніцкага раёнаў. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (905 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў імя Чапаева, імя Лазо, імя Панамарэнкі, «Малады бальшавік», «Мсцівец», В. П. Комлева, вылучаных з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Чапаева;
  • атрад імя Лазо;
  • атрад імя Калініна (да кастрычніка 1943 года — атрад Комлева);
  • аатрад імя Панамарэнкі;
  • атрад «Мсцівец»;
  • атрад «Малады бальшавік»;
  • атрад «Кастрычнік».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Р. Палажэнцаў;
  • М. М. Бальшуноў (загінуў);
  • М. С. Загер.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны ўчынялі дыверсіі на чыгуначных участках ОршаМінск, Віцебск — Орша, на шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск — Лепель, Віцебск — Сянно, Сянно — Багушэўск, Лепель — Чашнікі і іншых. 21 — 24 кастрычніка 1943 года разам з брыгадай «Аляксея» (пазней імя Данукалава) удзельнічала ў штурме нямецкага гарнізона ў вёсцы Бачэйкава, разбілі гарнізон у вёсцы Слабодка Бешанковіцкага раёна. У аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгунках Багушэўск — Орша, Талачын — Орша падарвалі больш за 300 рэек. У студзені — лютым 1944 года вялі баі за вёскі Вялікая Вядрэнь і Гурына, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Лужкі Чашніцкага раёна, вялі баі каля вёсак Доўгае, Люлюкі Бешанковіцкага, Лізуны Багушэўскага, Мажулева Сенненскага раёнаў. У красавіку — маі 1944 года наносілі ўдары па гарнізонах у вёсках Маковічы, Грачэвічы і Чэрцы Лепельскага раёна, актывізавалі дыверсійныя дзеянні на чыгунцы Орша — Мінск каля станцыі Талачын і на чыгуначным участку Орша — Коханава. З брыгадамі Сенненскай і 2-й Беларускай імя Панамарэнкі ў ноч на 8 чэрвеня 1944 года прарвалі лінію нямецкай абароны каля вёсак АдамаўкаСялец Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі на рубяжы вёсак Пасынкі, Кажары, Гілі Чашніцкага раёна, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Слабада Халопеніцкага раёна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе ў вёсцы Грынькі Чашніцкага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]