Перайсці да зместу

2-я танкавая армія (вермахт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я танкавая армія
ням.: 2. Panzerarmee
Гады існавання 19401945
Краіна
Падпарадкаванне Трэці рэйх
Уваходзіць у Сухапутныя войскі вермахта[d]
Тып воінскае фарміраванне
Функцыя танкавыя войскі
Мянушка Танкавая група «Гудэрыян»
Удзел у
Вядомыя камандзіры Хайнц Вільгельм Гудэрыян

2-я танкавая армія (ням.: 2. Panzerarmee) — танкавая армія вермахта. Створана 1 чэрвеня 1940 года як група «Гудэрыян» (ням.: Gruppe Guderian) на базе 19-га армейскага корпуса. 16 лістапада 1940 года перафармавана ў 2-ю танкавую групу. З 29 ліпеня па 21 жніўня 1941 года называлася танкавай групай «Гудэрыян» (ням.: Panzergruppe Guderian). З 5 кастрычніка 1941 г. — 2-я танкавая армія. Падчас «Аперацыі Барбароса» была адной з дзвюх танкавых армій у складзе групы армій «Цэнтр».

У чэрвені 1941 года наступала на беларускім напрамку (Беласток, Слонім). На 26 чэрвеня 1941 года значная частка 14-га механізаванага корпуса дзейнічала ў аператыўным тыле 2-й нямецкай танкавай групы. Пасля ўзяцця Мінска — на Смаленскім напрамку.

10 ліпеня 1941 года войскі групы армій «Цэнтр» сіламі 2-й танкавай групы з раёна Шклова і 3-й танкавай групы з раёна Віцебска нанеслі два магутныя ўдары ў напрамку Ельні і Духаўшчыны для таго, каб акружыць вялікую групоўку савецкіх войскаў у раёне Смаленска. Пачалася грандыёзная Смаленская бітва[1].

Адбываюцца баі ў раёне Рослаўля і Ельні. Затым 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр», наступаючы ў напрамку на Канатоп, 1 верасня прарвалася да Дзясны і захапіла на яе левым беразе плацдарм ля Шосткі. 40-я савецкая армія адышла ў паўднёва-ўсходнім кірунку. 21-я савецкая армія, якую абышлі з усходу войскі 2-й танкавай групы, а з захаду — 2-й нямецкай арміі, што падышла да Чарнігава, апынулася пад пагрозай акружэння і пачала паспешліва адступаць на поўдзень да Дзясны.

Затым удзельнічала ў баях у раёне Вязьмы і Бранска.

Бітва пад Вязьмай і Бранскам

1 кастрычніка 1941 года ў рамках аперацыі «Тайфун» 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр» прарвала на сваім цэнтральным участку абарону 13-й арміі Бранскага фронту А. І. Яроменкі на ўсю глыбіню і прасунулася на 60 км. 1 кастрычніка 24-ы мотакорпус заняў Сеўск.

З 6 кастрычніка 1941 года, паводле мемуараў Гудэрыяна «Успаміны салдата», 2-я танкавая група стала называцца 2-й танкавай арміяй.

23 кастрычніка 1941 года нямецкая 3-я танкавая дывізія 2-й танкавай арміі прарвала абарону савецкіх войскаў на паўночны захад ад Мцэнска, а 18-я танкавая дывізія заняла Фацеж.

Вонкавыя выявы
Ferdinand Porsche аглядае рускія танкі. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013.
Ferdinand Porsche аглядае рускія танкі-2.0. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013.

У лістападзе 1941 года на фронт прыбыла спецыяльная камісія з мэтай вывучэння новых тыпаў савецкіх танкаў. У склад камісіі, якая прыбыла ў 2-ю танкавую армію, уваходзілі вядомыя канструктары: прафесар Поршэ (фірма «Нібелунген»), інжынер Освальд (фірма MAN) і доктар Адэрс (фірма «Хеншэль»). У размяшчэнні 35-га танкавага палка 4-й танкавай дывізіі камісія правяла падрабязныя тэхнічныя даследаванні цяжкіх танкаў КВ-1, КВ-2 і сярэдняга Т-34, верагодна са складу 11-й танкавай брыгады, страчаных 6.10.1941 на шашы ад Арла да Мцэнска. Вынікі, атрыманыя камісіяй, паспрыялі паскарэнню працы нямецкіх канструктараў[2].

У жніўні 1942 года вяла баі ў раёне Казельска і Сухінічаў. З верасня 1943 года на Балканах.

22 чэрвеня 1941 года

[правіць | правіць зыходнік]

27 ліпеня 1941 года

[правіць | правіць зыходнік]


30 верасня 1941 года

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Игорь Михайлов. Рождённая и погибшая под Вязьмой (руск.). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2017. Праверана 27 сакавіка 2018.
  2. Энциклопедия танков (руск.) (16 красавіка 1998). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 2 красавіка 2013.