2-і Рэнскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-і Рэнскі ўніверсітэт
фр.: L’université Rennes 2
Арыгінальная назва фр.: L’université Rennes 2
Міжнародная назва англ.: Rennes 2 University
Заснаваны 1969
Студэнты 23 365[1]
Размяшчэнне Рэн
Сайт univ-rennes2.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

2-і Рэнскі ўніверсітэт ці Універсітэт Рэн-IІ (фр.: L’université Rennes 2) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэн.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Установа з’яўляецца адным з двух універсітэтаў у Рэне. Ён быў створаны ў 1969 годзе на базе былога факультэта літаратуры Рэнскага ўніверсітэта, вытокі якога ўзыходзяць да Брэтанскага герцагскага ўніверсітэта, створанага яшчэ ў 1460 годзе ў Нанце. Яго галоўны кампус размешчаны на паўночны захад ад Рэна ў раёне Вільежан, як і іншы кампус, размешчаны ў Ла-Арпе. Філіял, які ўніверсітэт сумесна з 1-м Рэнскім універсітэтам заснаваў у 1991 годзе, знаходзіцца ў Сен-Брыё. Універсітэт спецыялізуецца на мовазнаўстве (замежным і брэтонскім), гуманітарных навуках, сацыяльных навуках, спорце, мастацтве і камунікацыях. Агулам ён рыхтуе каля 24 000 студэнтаў, размеркаваных па трох кампусах, у тым ліку 3 000 замежных студэнтаў. Гэта найбуйнейшы цэнтр даследаванняў і навучання ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук на захадзе Францыі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт фізкультуры і спорту
  • Факультэт мастацтваў, моў і камунікацый
  • Філалагічны факультэт
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт сацыяльных навук

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]