Перайсці да зместу

2-і завулак Жукоўскага (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

2-і завулак Жукоўскага — завулак у Кастрычніцкім раёне Мінска ў мікрараёне Чкалаўскі. Працягласць складае каля 190 метраў[1]. Ідзе перпендыкулярна паміж Пензенскай вуліцай і 1-м завулкам Жукоўскага. Названы ў гонар Мікалая Жукоўскага, рускага вучонага, стваральніка аэрадынамікі як навукі. Архітэктура складаецца пераважна з некалькіх жылых дамоў, пабудаваных у 1952—1956 гадах для супрацоўнікаў Беларускай чыгункі ў стылі савецкага неакласіцызму[2].