21 cm Mörser 16
21 cm Mörser 16 | |
---|---|
![]() 21 cm Mörser 16 усталяваная ў Артылерыйскім музеі Фінляндыі | |
Тып: | гаўбіца |
Краіна: | ![]() |
Гісторыя службы | |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна, Савецка-фінляндская вайна (1939—1940) Савецка-фінская вайна (1941—1944) |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Krupp |
Вытворца: | Krupp |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 6680 |
Даўжыня ствала, мм: | 2670 |
Калібр, мм: | 211 |
Засаўка: | гарызантальныя клінавая |
Супрацьадкатная прылада: | гідра-пнеўматычная |
Лафет: | каробчаты |
Вугал узвышэння: | ат-6° да +70° |
Вугал павароту: | 4° |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
393 |
Максімальная далёкасць, м: |
11100 |
21 cm Mörser 16 (21 cm Mrs 16) — нямецкая цяжкая гаўбіца. Выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны, Другой сусветнай вайны
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Распрацавана на прадпрыемстве Krupp і выраблялася на ўласным заводзе ў горадзе Эсэн з 1916 года. У 1916 годзе, перад пачаткам баявога ўжывання, 21 cm Mrs 16 транспартавалася ў разабраным на дзве часткі стане (лафет і ствол, кожная на асобных калясках) з дапамогай конскай цягі. Дапушчалася перавозка марціры ў баявым (неразабраным) стане на невялікія адлегласці. Спачатку звычайна ўжывалі толькі конную цягу, аднак у 1917 з'явілася магчымасць ужываць і механічную цягу — быў распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць артылерыйскі цягач «Krupp-Daimler» з бензінавым рухавіком магутнасцю 100 конскіх сіл. Пры ўласнай масе 8000 кг гэты цягач мог буксіраваць каляскі агульнай масай да 10 000 кг з максімальнай хуткасцю 36 км/г. Паколькі такі цягач мог буксіраваць марціру ў сабраным выглядзе, фірма Krupp распрацавала яе варыянт, спецыяльна прызначаны для буксіроўкі механічнай цягай з вялікай хуткасцю. Пры гэтым захоўвалася магчымасць транспартавання гаўбіцы ў выглядзе дзвюх калясак з выкарыстаннем коннай цягі.
Апісанне канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Замыканне канала ствала ажыццяўлялася гарызантальнай клінавай засаўкай. Гармата мела гідраўлічную сістэму адкату. Лафет рухомы, колавы. Колы зробленыя са сталі, з унутранага боку змантаваны дыск для перамяшчэння па накіравальніках. Колы абсталёўваліся шырокімі дубовымі пласцінамі, апраўленымі для жорсткасці металічнай рамкай для змяншэння ціску на глебу. У 1934—1935 гадах праведзена чарговая мадэрнізацыя — з гаўбіцы зняты шчыт, разбіральная каляска стала неразборнай. Таксама былі ўсталяваныя рысоры на хадавую частку, удасканаленыя прычапныя прылады і колы новага ўзору з адліванымі гумовымі абадамі, што павялічыла хуткасць буксіроўкі каляскі — з 7-8 да 20 км/г. Абслуговы разлік марціры быў 14-15 жаўнераў.

Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Яны заставаліся на ўзбраенні, пакуль у 1940 годзе іх не замяніла 21 cm Mörser 18. Потым яны выкарыстоўваліся для навучання. У 1918 годзе Швецыя купіла дзесяць гармат, дзе яны заставаліся на службе да 1950 года. Шведы ўжывалі ў гармаце свае бетонныя прабіўныя снарады, 210 ткр 51/65-ps R- / 33 вагой 120,75 кілаграма. Падчас Савецка-фінляндская вайна (1939—1940) фіны закупілі чатыры гарматы ў шведаў, хоць яны іх і не здолелі скарыстаць у вайне па прычыне адсутнасці машын для буксіроўкі цяжкіх гаўбіц. Падчас Савецка-фінскай вайны (1941—1944) была сфармавана 10-я асобная батарэя. Пасля вайны яны былі пакінутыя ў рэзерве і засталіся там да канца 1960-х гадоў.
![]() |
21 cm Mörser 16 на Вікісховішчы |
---|
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hogg, Ian. Twentieth-Century Artillery. New York: Barnes & Noble Books, 2000 ISBN 0-7607-1994-2
- Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001 ISBN 1-86126-403-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.landships.info/landships/artillery_articles.html?load=/landships/artillery_articles/21cm_Morser_m10.html 21 cm Mörser 10/16 на Landships] (англ.)
- Видэакліп на YouTube
- Obús Krupp 210 mm 10/16 La Gran Guerra 1914-1918 (фр.)