22-і літоўскі пяхотны полк
22-і пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Шэфам палка быў прызначаны Станіслаў Чапскі. Заступнікам яго быў Ігнацы Вінцэнт Гільчан (Ignacy Wincenty Hilchen), былы капітан польскіх легіёнаў у Італіі, шэфамі батальёнаў сталі Антон Межкоўскі (Antoni Mieszkowski) — былы капітан 8-га пп, Кастанты Лажэўскі (Konstanty Laszewski) — былы капітан 6-га пп, Жэзірскі (Jezierski) — дзе служыў раней не вядома. Цэнтрам фармавання быў Менск. Кантаністы з прыгонных сялян набіраліся ў асноўным з Менскага дэпартамента.
Першы бой полк прыняў 13 лістапада 1812 года пад Новым Свержанем, дзе ад генерала Ламберта пацярпеў паразу. Рэшткі палка з боям адышлі ў Менск і былі накіраваны ў Барысаў для ўзмацнення гарнізона Барысаўскай крэпасці. 18 лістапада 1812 года гарнізон крэпасці разбіты, рэшткі палка пераправіліся на левы бераг Бярэзіны. Пасля заняцця Барысава французамі вялікалітоўскія жаўнеры далучыліся да еўрапейскіх адзелаў, з якімі пераправіліся ў Студзёнцы на правы бераг ракі. Падчас Стахаўскай бітвы 26-28 лістапада 1812 года рэшткі палка знаходзіліся ў рэзервах, удзела ў гэтай бітве не бралі, але, магчыма, удзельнічалі ў апошняй бітве пад Касцюкамі, дзе абаранялі масты праз Гайну. Жаўнеры палка з Вільні адышлі ў Варшаву, потым далучыліся да гарнізона Модліна, які склаў зброю 25 снежня 1813 года.
Строй[правіць | правіць зыходнік]
Строй узору 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя з кармазінавымі кантамі. Рабат белы. На рагатыўках ці ківерах над нумарной бляхай Апол з Пагоняй. У 1813 годзе, напэўна, Пагоня.
Сцягі палкавыя[правіць | правіць зыходнік]
Не захаваліся. Гембаржэўскі апісваў сцяг 19-га пяхотнага палка як чырвона-блакітны з белым Арлом. Напэўна, сцяг 22-га пяхотнага палка быў падобны. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі палкоў сфарміраваных на тэрыторыі былога ВКЛ.
Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый[правіць | правіць зыходнік]
У прыватных калекцыях знаходзяцца гузікі гэтага палка вялікія і малыя. Гузікі латунныя, пуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая свідраваная. На гузіку лічба 22 ў лаўрах.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- 18-ы літоўскі пяхотны полк
- 19-ы літоўскі пяхотны полк
- 20-ы літоўскі пяхотны полк
- 21-ы літоўскі пяхотны полк
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18.
- Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
- Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
- Gaidis H.L. Napoleon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1.
- Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
- Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
- John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
- Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908.
- Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
- Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
- Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
- Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991.
- Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
- Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
- Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.