Перайсці да зместу

225-ы асобны штурмавы полк (Украіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
225-ы асобны штурмавы полк
(з лютага 2025)

225-ы асобны штурмавы батальён
(2023 — люты 2025)


225-ы асобны батальён
(2022—2023)
укр.: 225-й окремий штурмовий полк
Гады існавання з сакавіка 2022
Краіна
Тып штурмавы полк[d]
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір Алег Шыраеў[uk]

225-ы асобны штурмавы полк — вайсковае фармаванне Узброеных сіл Украіны.

У сакавіку 2022 года, пасля пачатку расійскага ўварвання, у Харкаве створаны 225-ы асобны батальён 127-й брыгады ТрА. Ваяваў у Харкаве, пад Бахмутам. Пасля баёў пад Бахмутам пераўтвораны ў 225-ы асобны штурмавы батальён. Ваяваў пад Аўдзееўкай, Часавым Ярам. Са жніўня 2024 года ваяваў у Курскай вобласці. У лютым 2025 года батальён перафарміраваны ў 225-ы асобны штурмавы полк.

У складзе падраздзяленне дзейнічае танкавае падраздзяленне «Тур», якое пачыналі фарміраваць добраахвотнікі-беларусы.