25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — міжнародны юбілейны кінафестываль, які праходзіў з 2 па 9 лістапада 2018 года ў Мінску. Канцэпцыя форуму ў 2018 годзе зрабіла акцэнт на паказ фільмаў з краін былога сацыялістычнага лагера. Фарміраванне конкурсных праграм доўжылася да 9 верасня[1].

Конкурсная праграма[правіць | правіць зыходнік]

Фільмам адкрыцця кінафестывалю стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна» рэжысёра Паўла Паўлікоўскага[2]. З нагоды адкрыцця юбілейнага «Лістапада» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў сваё віншаванне гасцям і ўдзельнікам кінафоруму.[3] У кінафестывалі прынялі ўдзел 167 карцін, дырэктарам праграм ігравога кіно фестывалю з’яўляецца Ігар Сукманаў.[4] Цырымонія адкрыцця пройдзе ў кінатэатры «Масква» пад слоганам «Пазнаючы белы свет» з прысвячэннем рэжысёру Кіры Муратавай. Падчас цырымоніі будзе ўручаны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Ганаровымі гасцямі цырымоніі і кінафестывалю стануць актрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева[ru] і акцёр і рэжысёр з Узбекістана Рустам Сагдулаеў[uz].[5]

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прывітанне ўдзельнікам юбілейнага фестывалю ад імя Прэзідэнта Беларусі зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка:[6]

" Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прадстаўляе аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветную місію і захоўваючы прыхільнасць да сваіх прынцыпаў і традыцый. Узрастаючы з году ў год склад удзельнікаў фестывалю - нагляднае сведчанне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва.
"

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]