25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

З пляцоўкі Вікіпедыя
25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»
Агульныя звесткі
Дата з 2 па 9 лістапада 2018
Месца Мінск, Беларусь
← 24-ы26-ы→

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — міжнародны юбілейны кінафестываль, які праходзіў з 2 па 9 лістапада 2018 года ў Мінску. Канцэпцыя форуму ў 2018 годзе зрабіла акцэнт на паказ фільмаў з краін былога сацыялістычнага лагера. Фарміраванне конкурсных праграм доўжылася да 9 верасня[1].

Конкурсная праграма[правіць | правіць зыходнік]

Фільмам адкрыцця кінафестывалю стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна» рэжысёра Паўла Паўлікоўскага[2]. З нагоды адкрыцця юбілейнага «Лістапада» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў сваё віншаванне гасцям і ўдзельнікам кінафоруму.[3] У кінафестывалі прынялі ўдзел 167 карцін, дырэктарам праграм ігравога кіно фестывалю з’яўляецца Ігар Сукманаў.[4] Цырымонія адкрыцця пройдзе ў кінатэатры «Масква» пад слоганам «Пазнаючы белы свет» з прысвячэннем рэжысёру Кіры Муратавай. Падчас цырымоніі будзе ўручаны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Ганаровымі гасцямі цырымоніі і кінафестывалю стануць актрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева[ru] і акцёр і рэжысёр з Узбекістана Рустам Сагдулаеў[uz].[5]

Асноўны конкурс ігравога кіно[правіць | правіць зыходнік]

Назва Рэжысёр Краіны-вытворцы Спасылкі
«Аднойчы ў лістападзе» Анджэй Якімоўскі[en] Польшча IMDb Listapad
«Вулкан» Раман Бандарчук[uk] Украіна Германія IMDb Listapad
«Груз» Огнен Главоніч[d] Сербія Францыя Харватыя Іран Катар IMDb Listapad
«Ірына» Надзея Косева[d] Балгарыя IMDb Listapad
«Ласкавая абыякавасць свету» Адзільхан Ержанаў[ru] Казахстан Францыя IMDb Listapad
«Маладосць» Фэн Сяаган[en] Кітай IMDb Listapad
«Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» Раду Жудэ Румынія Чэхія Францыя Балгарыя Германія IMDb Listapad
«Попел беласнежны» Цзя Чжан-Кэ[en] Кітай Францыя Японія IMDb Listapad
«Сулейман гара» Лізавета Сцішова Кыргызстан Расія IMDb Listapad
«Сэрца свету» Наталля Мешчанінава[ru] Расія IMDb Listapad
«Трэцяя жонка» Аш Мэйфэр[d] В’етнам IMDb Listapad
«Юлі» Ісіар Бальяін[en] Іспанія Вялікабрытанія Германія IMDb Listapad

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прывітанне ўдзельнікам юбілейнага фестывалю ад імя Прэзідэнта Беларусі зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка:[6]

" Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прадстаўляе аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветную місію і захоўваючы прыхільнасць да сваіх прынцыпаў і традыцый. Узрастаючы з году ў год склад удзельнікаў фестывалю - нагляднае сведчанне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва.
"

Зноскі

  1. XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адкрыецца 2 лістапада, Радыё Беларусь (02.08.2018). Праверана 7 лістапада 2018.(недаступная спасылка)
  2. 25-ты Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» стартуе стужкай польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага «Халодная вайна», Радыё Беларусь (02.11.2018). Праверана 3 лістапада 2018. Архівавана 8 мая 2021.
  3. Віншаванне ўдзельнікам XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (2 лістапада 2018 года). Праверана 7 лістапада 2018.
  4. На XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» прадставяць 167 карцін, Звязда (17.10.2018). Праверана 3 лістапада 2018.
  5. Сёння адкрыецца 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», Звязда (02.11.2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  6. Фільм «Халодная вайна» адкрыў «Лістапад-2018», БелТА (02.11.2018). Праверана 21 снежня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]