Перайсці да зместу

2 беларускія капейкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2 беларускія капейкі
Краіна
Намінал 0,02 Br
Дыяметр 17,5 міліметр
Маса 2,1 грам
Таўшчыня 1,25 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Реверс

2 капейкі (дзве капейкі) — намінал манеты, якая выкарыстоўваецца ў якасці законнага плацежнага сродку ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты ў суверэннай Беларусі выкарыстоўваліся толькі папяровыя грошы.

Манета павінна была паступіць у абарачэнне з 1 студзеня 2009. Але ў сувязі з эканамічным крызісам гэтага не адбылося[1].

Усяго ў абарачэнні ў Беларусі знаходзіцца восем наміналаў манет. Іхнім вырабам займаўся Літоўскі манетны двор і Манетны двор «Крэмніца» (Славакія)[2], пазней — Маскоўскі манетны двор[3].

2 капейкі. Рэверс.
2 капейкі. Аверс.

На аверсе манеты наміналам 2 капейкі выбіты рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009. На рэверсе ў цэнтры знаходзіцца лічбавае абазначэнне наміналу – 2, злева ад лічбы па дыяганалі размешчаны надпіс – КАПЕЙКІ, унізе справа – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту[4].

  • Дыяметр — 17,50 мм.
  • Маса — 2,10 г.
  • Таўшчыня — 1,25 мм.
  • Сплаў — сталь, пакрытая меддзю.
  • Колер — чырвоны.
  • Гурт — гладкі.
  1. Ніна Шчарбачэвіч / Звязда. Манеты — найбольш сапраўдныя з усіх грошай... . СМІ Беларусі (6 ліпеня 2016).
  2. Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
  3. МИХОВИЧ, Светлана. 10 штук в секунду: мы побывали на Московском монетном дворе и посмотрели, как чеканят белорусские деньги (руск.). www.sb.by (1 ліпеня 2019). Праверана 16 чэрвеня 2025.
  4. Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 2 капейкі . Нацыянальны банк Беларусі.