Перайсці да зместу

Аляксандраўскае ваеннае вучылішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандраўскае ваеннае вучылішча
Ранейшыя назвы Александрынскі сіроцкі кадэцкі корпус (1849—1863)
Заснаваны 1849
Закрыты 1917
Тып вышэйшае ваеннае вучылішча
Краіна
Адрас  Расійская імперыя, Масква

Алякса́ндраўскае вае́ннае вучы́лішча (руск.: Александровское военное училище) — ваенна-навучальная ўстанова Расійскай імператарскай арміі, якая рыхтавала афіцэраў пяхоты. Размяшчалася ў Маскве.

Стварэнне і развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

Венгерскі паход паказаў перавагу афіцэраў з адукацыяй кадэцкіх карпусоў над тымі, хто атрымаў званне з радавых. Гэта прывяло да рашэння павялічыць колькасць ваенна-навучальных устаноў.

25 снежня 1849 года на базе Александрынскага сіроцкага інстытута ў Маскве быў створаны Александрынскі сіроцкі кадэцкі корпус для 400 сірот штаб- і обер-афіцэраў, а таксама чыноўнікаў з патомных дваран[1]. Першым дырэктарам стаў П. А. Грэсер.

25 жніўня 1863 года ў сувязі з рэформай ваеннай адукацыі корпус быў пераўтвораны ў ваеннае вучылішча, якое з верасня таго ж года стала называцца Аляксандраўскім ваенным. Першы набор складаў каля 240 юнкераў. Першым начальнікам стаў палкоўнік Б. А. Шванебах.

У 1864 годзе вучылішчу быў прысвоены 3-і нумар. 27 красавіка 1867 года ўстанову наведаў імператар Аляксандр II, які прыняў шэфства над вучылішчам. Пазней шэфамі былі імператары Аляксандр III і Мікалай II.

З 1894 года вучылішча атрымала назву Аляксандраўскае ваеннае (без нумара).

Арганізацыя навучання

[правіць | правіць зыходнік]
Губараў П. К. Гарніст і юнкер 3-га Аляксандраўскага ваеннага вучылішча ў параднай форме. 1874 год.

Вучылішча складалася з аднаго батальёна (4 роты). Тэрмін навучання складаў два гады. Вывучаліся тактыка, артылерыя, фартыфікацыя, ваеннае заканадаўства, Закон Божы, мовы, матэматыка, хімія, фізіка, гісторыя.

Першапачаткова ў вучылішча прымалі пераважна дваран. Правілы прыёму неаднаразова змяняліся: у 1863 годзе дапускалася моладзь усіх саслоўяў на свабодныя вакансіі, у 1894 годзе былі ўведзены саслоўныя абмежаванні[2].

З пачаткам Першай сусветнай вайны вучылішча перайшло на паскораны чатырохмесячны курс падрыхтоўкі. Да 1916 года недахоп афіцэраў прымусіў дазволіць прыём моладзі ўсіх саслоўяў, якія скончылі гімназіі з адзнакай. У 1917 годзе ў вучылішчы навучалася каля 2000 юнкераў.

У тым жа 1917 годзе адбыўся выпуск дзяўчат-прапаршчыкаў (каля 25 чалавек). Многія з іх загінулі ў баях Грамадзянскай вайны, удзельнічалі ў Ледзяным паходзе[3][4].

Падчас рэвалюцыі і пасля

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1917 года ў будынку вучылішча знаходзіўся аператыўны штаб Маскоўскай ваеннай акругі. Юнкеры і афіцэры аказалі ўзброены супраціў бальшавікам. Пасля артылерыйскага абстрэлу 3 лістапада абаронцы здаліся, і вучылішча было ліквідавана.

Аляксандраўскае вучылішча было адроджана ў Белым руху. 31 студзеня 1919 года ў Екацярынадары былі сфарміраваны курсы, якія пазней дзейнічалі ў Ейску, Чугуеве, Крыме і Галіпалі (як Аляксандраўскае генерала Аляксеева ваеннае вучылішча). Першы выпуск у эміграцыі адбыўся ў 1921 годзе.

У савецкі час у будынку вучылішча размяшчаўся Рэўваенсавет, затым Наркамат абароны. Цяпер комплекс заняты Міністэрствам абароны РФ.

Будынак пабудаваны ў 1792 годзе архітэктарам Ф. І. Кампарэзі ў стылі ранняга класіцызму для С. С. Апраксіна. У 1944—1946 гадах ён быў рэканструяваны архітэктарамі М. В. Пасохіным і А. А. Мндаянцам.

Начальнікі вучылішча

[правіць | правіць зыходнік]

Вучылішча апісана ў рамане выпускніка Аляксандра Купрына «Юнкера». Падзеі, звязаныя з вучылішчам, адлюстраваны ў фільмах «Сібірскі цырульнік», «Юнкера», «Батальён».

  1. Александринский сиротский кадетский корпус // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.
  2. "Александровское военное училище за XXXV лет", М.,1900 г. (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 26 лютага 2021.
  3. Ушаков А. И., Федюк В. П. Лавр Корнилов (руск.). — Масква: Молодая Гвардия, 2006. — 398 с. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 5-235-02836-8.
  4. Борис Акунин. Белые амазонки (руск.). Блог. Эхо Москвы (17 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2012. Праверана 16 лістапада 2012.
  • Александровское военное училище, 1863—1901 (руск.). — М.: Тип. Г. Лисснера и А. Гешеля, 1901.
  • Бабурин А. Ю. Александровское военное училище(руск.) // Военно-исторический журнал. — 2008. — № 1.
  • Волков С. В. Русский офицерский корпус (руск.). — М., 1993.
  • Воробьева А. Российские юнкера 1864—1917. История военных училищ (руск.). — М., 2002.