3-я Беларуская партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
3-я Беларуская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 1126 партызан (15.11.1943)
Дыслакацыя Полацкі і Расонскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

3-я Беларуская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года на базе асобнага атрада А. Я. Марчанкі, створанага ў 1942 годзе з груп Полацкага раённага камуністычнага падполля. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Полацкага і Расонскага раёнаў. 15 лістапада 1943 года брыгада (1126 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1942 года ў брыгаду ўвайшоў атрад Я. Х. Сташкевіча, створаны ў красавіку 1942 года. У ліпені 1942 года з брыгады ў Вілейскую вобласць быў вылучаны 6-ы атрад (камандзір Я. М. Буканаў), які ў час перамяшчэння быў расфарміраваны. У ліпені 1943 года з брыгады быў вылучаны 1-ы атрад (потым 3-і «Бясстрашны» атрад 2-й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава. На дадту злучэння з Чырвонай Арміяй у склад быргады ўваходзілі:

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 2-ы атрад;
  • 6-ы атрад;
  • 7-ы атрад.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Т. К. Раеўскі;
  • У. В. Жыганаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны ў «рэйкавай вайне» на чыгуначных участках ПолацкНевель і Віцебск — Полацк падарвалі больш за 1800 рэек. У Чэрвені 1942 года вялі баі за вёскі Вялікае Сітна і Кавалі, у кастрычніку за былы саўгас «Палата», у жніўні разграмілі нямецкі апорны пункт у вёсцы Труды Полацкага раёна. У снежні 1942 — лютым 1943 гадоў удзельнічалі ў баях супраць карнікаў, вялі баі каля вёсак Жукавічы, Гараватка, Трухаўка, Забароўе, Забалоцце, Гразнае Полацкага раёна, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Верхачэнне. У лютым — маі 1943 года вялі абарончыя баі каля вёсак Маторына, Лешня, Юзафова Расонскага раёна, на рубяжы вёсак Арлея, Вялікае Сітна, Красамай, Гараватка Полацкага раёна, напалі на нямецкі гарнізон у вёсцы Узніцы і на калону войск каля вёскі Рудня, у красавіку падарвалі мост цераз раку Палата каля вёскі Юравічы Полацкага раёна. У лістападзе 1943 года нанеслі ўдары па пераправах цераз раку Дрыса каля вёсак Калюціна, Масколькі Расонскага раёна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]