Перайсці да зместу

3-і завулак Зубачова (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

3-і завулак Зубачовазавулак у Кастрычніцкім раёне Мінска. Названы ў гонар Івана Мікалаевіча Зубачова (1898—1944), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці. Архітэктура завулка складаецца з трох 10-павярховых жылых дамоў, пабудаваных у 2019-21 гг., і паркінга, пабудаванага ў 2018-2019 гг.; уся забудова знаходзіцца на няцотным баку завулка[1]. Раней завулак меў сядзібную забудову, ліквідаваную пасля 2019 г[2].

  1. паводле звестак архітэктурнай базы Рhotobuildings
  2. Згодна з дэталёвым планам, зацверджаным рашэннем Мінгарвыканкама ад 27 студзеня 2011 года №162 цыт.па: А. Сюльжина. Снесут ли дом? // СБ. Беларусь сегодня, 14.02.2020