34mag
34mag | |
Тыраж: |
---|
34mag | |
![]() | |
URL: | 34mag.net |
---|---|
Камерцыйны: | не |
Тып сайта: | СМІ |
Мова(ы): | беларуская, руская, англійская |
Размяшчэнне сервера: | Беларусь |
Аўтар: | Ірына Віданава |
Пачатак працы: | 2009 |
Цяперашні стан: | Працуе |
34mag — беларускі маладзёжны інтэрнэт-часопіс, які выдаецца на дзвюх мовах: беларускай і рускай, — некаторыя матэрыялы таксама перакладаюцца на англійскую. Большасць публікацый прысвечана мастацтву, культуры і падарожжам. Рэдакцыя часопіса знаходзіцца ў Мінску,[1] галоўны рэдактар — Аляксандр Карняйчук.[2] Таксама пад эгідай парталу дзейнічае лэйбл лічбавай дыстрыбуцыі «Пяршак».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Часопіс «34mag» быў заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай пасля закрыцця беларускімі ўладамі яе папярэдняга праекта «Студэнцкая думка» ў 2005 годзе.[3] Першы нумар новага выдання выйшаў у 2006 годзе на кампакт-дысках, а ў 2009 у праекта з’явіўся і сайт.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
У 2012 годзе часопіс атрымаў прэмію «Free Media Pioneer Award(англ.) бел.» Міжнароднага інстытута прэсы(руск.) бел..[4]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 34mag.net - Пра нас (бел.) . 34mag. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2018. Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ У журнала 34mag - новый главный редактор. Marketing.by (3 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2018. Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ Капустина, Ольга Основатель 34 Multimedia Magazine: "Многое было сделано вопреки" (руск.) . Deutsche Welle (17 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ 34mag.net атрымаў прэмію Міжнароднага інстытута прэсы. Хартыя'97 (17 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11 студзеня 2019.