38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
38-я асобная гвардзейская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада
38-а асобна гвардзейска мабільна брыгада.jpg
Нарукаўны знак 38-й асобнай брыгады
Гады існавання з 10 лістапада 1979 г.
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Дыслакацыя Брэст
Знакі адрознення Савецкая гвардыяОрдэн Чырвонага Сцяга
Камандзіры
Дзеючы камандзір гвардыі-палкоўнік Собаль[1]

38-я асо́бная гвардзе́йская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада — адно з падраздзяленняў Cілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Умоўная назва — Вайсковая часць 92616.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктыва аб стварэнні 38-й гв. АДШБр выйшла 10 лістапада 1979 года[2].

Брыгада ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях у Афганістане з 1987 года.

1 чэрвеня 1990 года яна была перададзена ў склад Паветрана-дэсантных войскаў і перафарміравана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную паветрана-дэсантную брыгаду.

1 верасня 1995 38-ю брыгаду перадалі ў склад мабільных сіл Рэспублікі Беларусь.

З 2002 года па 31 студзеня 2003 года брыгада знаходзілася ў складзе Сухапутных войскаў.

З 1 лютага 2003 года 38-я брыгада перайшла да частак цэнтральнага падпарадкавання Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і адносіцца да сіл спецыяльных аперацый.

З 2 жніўня 2016 года брыгада была перайменавана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную дэсантна-штурмавую брыгаду[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі