4-я армія (Германская імперыя)
Выгляд
4. Armee 4 Армія | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1914—1919 |
Краіна |
![]() |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Генерал-палкоўнік Альбрэхт Вюртэмбергскі |
4-я а́рмія (ням.: 4. Armee / Armeeoberkommando 4 / A.O.K. 4) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя баявых дзеянняў
[правіць | правіць зыходнік]Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе VI Армейскай Інспекцыі.

Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта.
Пад канец вайны ўваходзіла ў склад Групы армій Рупрэхта Баварскага.
Баявы склад на 1914 год
[правіць | правіць зыходнік]- VI Корпус (Генерал ад інфантэрыі Кюрт фон Прыцэльвіц)
- VIII Корпус (Генерал-лейтэнант Эрых Цульф фон Чэпе унд Вайдэнбах)
- XVIII Корпус (Генерал ад інфантэрыі Дэда фон Шэнк)
- VIII Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Вільгельм Фрайхер фон Эглафштайн)
- XVIII Рэзервовы корпус (Генерал-лейтэнант Куна фон Штойбен)
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- Генерал-палкоўнік (з 1 жніўня 1916 года генерал-фельдмаршал) Альбрэхт Вюртэмбергскі (2.8.1914—25.02.1917)
- Генерал ад інфантэрыі Фрыдрых фон Армін (25.02.1917—28.01.1919)