4-я армія (СССР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
4-я армія
Эмблема УС
Гады існавання верасень 1939 — жнівень 1992
Краіна  СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі арміі
Уваходзіць у Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Беларускі фронт
Тып армія
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб’яднанне
Дыслакацыя
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. І. Чуйкоў
А. А. Карабкоў
К. А. Мерацкоў

4-я арміяаператыўнае агульнавайсковае фарміраванне (аб’яднанне, армія) РСЧА і СА, Узброеных Сіл Саюза ССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Першае фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Акружэнне савецкіх войскаў Заходняга фронту ў Беластоцкім выступе, 2227 чэрвеня 1941 года

Фарміраванне было разгорнута 15 верасня 1939 года ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе на базе Бабруйскай армейскай групы (камандуючы з сакавіка па снежань 1940 года В. І. Чуйкоў)[1], удзельнічала ў Польскім паходзе.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася ў раёне Брэста, штаб-кватэраКобрын. Паводле аднаго з варыянтаў Генеральнага штаба РСЧА па разгортванні войскаў у выпадку агрэсіі з боку Германіі і яе сатэлітаў 4-я армія павінна была садзейнічаць Паўднёва-Заходняму фронту ў адлюстраванні агрэсіі, недапушчэнні пранікнення Германіі на савецкую тэрыторыю, а ў далейшым нанясенню паражэння люблінскай-сандамірскай групоўцы праціўніка з выхадам у далейшым у верхняе цячэнне р. Одэр[2]. З пачаткам баявых дзеянняў у выніку магутнага ўдару 2-й танкавай групы Г. Гудэрыяна была адкінута да Кобрыну. 23 чэрвеня сіламі 14-га мехкорпуса армія нанесла контрудар, але ініцыятыва засталася ў праціўніка, які працягнуў наступ. Часці арміі, пераследваючыяся праціўнікам, адступалі па разбежным напрамкам: на Баранавічы і Слуцк, Бабруйск. Арміі былі падпарадкаваныя 55-я і 155-я стралковыя дывізіі, затым зводны атрад 47-га стралковага корпуса, але спыніць прасоўванне нямецкіх войскаў не ўдавалася: 26 чэрвеня праціўнік заняў Слуцк, 28 чэрвеняБабруйск.

2 ліпеня 1941 года 4-я армія была перададзена ў аператыўнае падпарадкаванне 21-й арміі, якая засяроджвалася ў раёне Гомеля, затым выведзена ў другі эшалон фронту. 8 ліпеня генерал-маёр А. А. Карабкоў быў адхілены ад камандавання, выконваючым абавязкі камандуючага арміяй стаў начальнік штаба палкоўнік Л. М. Сандалаў.

У выніку новага нямецкага наступу, распачатага 10 ліпеня, праціўнік ужо 12 ліпеня прарваўся да абарончых пазіцый па р. Проня 4-й арміі, не скончыўшай сваё даўкамплектаванне.

11 ліпеня прызначаны новы камандуючы арміяй (замест арыштаванага А. А. Карабкова) — генерал-маёр К. К. Ракасоўскі, які прыбыў у штаб Заходняга фронту 17 ліпеня, але, ў сувязі з пагаршэннем становішча ў раёне Смаленска, быў пакінуты арганізоўваць абарону ў раёне Ярцава. Арміяй працягваў камандаваць начальнік штаба палкоўнік Л. М. Сандалаў.

15 ліпеня нямецкія войскі ўзялі Прапойск, а 4-я армія заняла абарону па р. Сож да Крычава. Спробы вярнуць Прапойск працягваліся да канца ліпеня. 24 ліпеня армія была расфармаваная, на аснове яе ўпраўлення быў сфармаваны Цэнтральны фронт.

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Члены Ваеннага Савета[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

Склад на 22 чэрвеня 1941 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 28-ы стралковы корпус (генерал-маёр В. С. Папоў)
    • 6-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Папсуй-Шапко)
    • 42-я стралковая дывізія (генерал-маёр І. С. Лазарэнка)
    • два карпусных (гарматных) артылерыйскіх палка:
      • 131-ы гарматны артылерыйскі полк (маёр Б. С. Губанаў)
      • 447-ы гарматны артылерыйскі полк (палкоўнік А. А. Маўрын)
  • 14-ы механізаваны корпус (генерал-маёр С. І. Аборын)
    • 22-я танкавая дывізія (генерал-маёр В. П. Пуганаў)
    • 30-я танкавая дывізія (палкоўнік С. І. Багданаў)
    • 208-я матарызаваная дывізія (палкоўнік Ф. Ф. Кудзюраў)
  • 49-я стралковая дывізія (палкоўнік К. Ф. Васільеў)
  • 75-я стралковая дывізія (генерал-маёр С. І. Нядвігін)
  • 62-гі Брэсцкі ўмацаваны раён (генерал-маёр М. І. Пузыроў)
  • шэраг асобных часцей

4-й арміі была нададзена 10-я змешаная авіяцыйная дывізія (палкоўнік М. Г. Бялоў): 248 баявых самалётаў (з іх 19 няспраўных).

Склад на 10 ліпеня 1941 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 28-ы стралковы корпус (генерал-маёр В. С. Папоў)
    • 6-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Папсуй-Шапко)
    • 42-я стралковая дывізія (палкоўнік М. Е. Козыр)
    • 55-я стралковая дывізія (1-га фарміравання) (палкоўнік Г. А. Тэр-Гаспаран)
    • 143-я стралковая дывізія (палкоўнік Г. А. Курносаў)
  • 47-ы стралковы корпус (генерал-маёр С. І. Паветкін)
    • 121-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. М. Зыкаў)
    • 155-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. А. Аляксандраў)

Другое фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Зноў сфарміравана ў канцы верасня 1941 года з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК. У першай палове кастрычніка 1941 года армія была разгорнута на правым беразе р. Волхаў у 12 км на ўсход ад Чудава і затым ўдзельнічала ў Ціхвінскіх абарончай і наступальнай аперацыі (з 17 снежня ў складзе зноў створанага Волхаўскага фронту). У далейшым да лістапада 1943 года (з 23 красавіка па 9 чэрвеня 1942 года ў складзе Ленінградскага фронту) вяла баі па ўтрыманні занятых рубяжоў на рацэ Волхаў і плацдарма на яе левым беразе. Расфарміравана ў лістападзе 1943 года.

Склад на 1 кастрычніка 1941 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 32-я стралковая дывізія
  • 285-я стралковая дывізія
  • 292-я стралковая дывізія
  • 311-я стралковая дывізія
  • 27-я кавалерыйская дывізія
  • 9-я танкавая брыгада
  • 119-ы асобны танкавы батальён
  • 883-ці артылерыйскі полк РВГК
  • 2-я рэзервовая авіяцыйная група

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Члены Ваеннага савета арміі[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяе фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравана ў студзені 1944 года ў складзе Закаўказскага фронту для аб’яднання савецкіх войскаў у Іране. У склад арміі ўвайшлі войскі, размешчаныя ў Іране і якія раней падпарадкоўваліся Закаўказскаму фронту і Сярэднеазіяцкай ваеннай акрузе.

Камандаванне з 10 студзеня 1944 г. да канца вайны[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючы арміі[правіць | правіць зыходнік]

Члены Ваеннага савета арміі[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Склад на 1 лютага 1945 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 58-ы стралковы корпус
  • 15-ы кавалерыйскі корпус
    • 1-я кавалерыйская дывізія
    • 23-я кавалерыйская дывізія
    • 39-я кавалерыйская дывізія
    • 1595-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
    • 15-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
    • 17-ы мінамётны дывізіён
  • 28-я зенітная батарэя
  • 492-ы штурмавы авіяцыйны полк
  • 167-ы знішчальны авіяцыйны полк

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

4-я армія, упраўленне якой функцыянавала ў Баку з часу скасавання ў 1946 г. Бакінскай ваеннай акругі, у 1980-я гады мела ў сваім складзе чатыры, а на другую палову 1991 г. тры мотастралковыя дывізіі: 23-ю гвардзейскую Брандэнбургскую, 60-ю і 295-ю Херсонскую. 75-я мотастралковая дывізія (арганізацыйна уваходзіла ў 4-ю армію яшчэ з даваенных часоў пад першапачатковай назвай 75-я стралковая дывізія), у 80-я гады дыслакаваўшаяся ў г. Нахічэвань (аднак два мотастралковых палкі з яе складу былі размешчаны па перыметры дзяржаўнай мяжы СССР у г. Джульфа і с. Кіўраг), у сувязі з падзеямі ў Нагорным Карабаху была перададзена ў склад войскаў КДБ.

У 1980-я гады злучэнні арміі, у тым ліку дыслакаваныя ў памежнай да Ірану зоне (Ленкарані, Нахічэвані), не былі цалкам разгорнутымі па асабоваму складу дывізіямі.

Камандуючыя арміяй[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. М. И. Мельтюхов. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. Часть третья. Сентябрь 1939 года. Война с запада — М., 2001.
  2. 1941 год — уроки и выводы. — М.: Воениздат, 1992.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Четвёртая армия // «Ташкент» — Ячейка стрелковая / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 468. — (Советская военная энциклопедия).
  • Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска) / под науч. ред. В. И. Голикова. — Томск: Изд-во НТЛ, 2013. — 640 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]