451 градус па Фарэнгейту
Гэты артыкул ці раздзел патрабуе перапрацоўкі. Калі ласка, палепшыце артыкул у адпаведнасці з правіламі напісання артыкулаў.
|
451 градус па Фарэнгейту | |
![]() | |
Жанр: |
фантастыка антыўтопія |
---|---|
Аўтар: | Рэй Брэдберы |
Мова арыгінала: | англійская |
Дата першай публікацыі: | 19 кастрычніка 1953 |
Выдавецтва: | Ballantine Books |
Колькасць старонак: | 139 |
Ілюстратар: | Joseph Mugnaini[d] |
Электронная версія | |
![]() |
«451 градус па Фарэнгейту» (англ.: Fahrenheit 451) — раман-антыўтопія Рэя Брэдберы, выданы ў 1953 годзе. У рамане апісваецца будучае амерыканскае грамадства, дзе кнігі забаронены, і «пажарныя» спальваюць любыя, якія былі знойдзены. Галоўны персанаж — «пажарны» Монтэг, які расчароўваецца ў ролі цэнзуравання работ і знішчэння ведаў, вырашае кінуць сваю працу і далучыцца да групы супраціўлення, якая завучвае тэксты кніг, каб выратаваць сваіх патомкаў.
Раман падзелены на тры часткі: агмень і саламандра, сіта і пясок, агонь гарыць ярка. У кнізе ёсць шмат цытат, у тым ліку некалькі цытат з Бібліі. 451 градус па Фарэнгейце — гэта тэмпература, пры якой папера пачынае гарэць.[1]
У 1954 годзе твор атрымаў прэмію Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры,[2] прэмію «Х’юга» — у 2004 годзе.[3]