Перайсці да зместу

Хлыстоўка (прыпыначны пункт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з 478 км (платформа))
Прыпыначны пункт
Хлыстоўка
Расійская чыгунка
Аддзяленне чыг. Маскоўская чыгунка
Ранейшыя назвы 478 км
Колькасць платформ 2
Колькасць пуцей 2
Тып платформаў бакавыя
Электрыфікавана 1979

Хлыстоўка (руск.: Хлыстовка, ранейшняя назва: 478 км) — чыгуначная платформа Маскоўскай чыгункі на лініі Масква — Брэст, паміж прыпыначнымі пунктамі 481 км і Бадуны. Размешчана паміж вёскамі Хлыстоўка і Бялеі Краснінскага раёна.

Платформа скарочана і прыгодна для першых двух вагонаў цягніка.

На прыпыначным пункце, станам на красавік 2020 года, робяць прыпынак прыгарадныя цягнікі паведамленнем Смаленск — Красное і Красное — Смаленск тры разы на дзень.

Прыпыначны пункт знаходзіўся на 478 км, а дакладней на 477,7 км ля вёскі Выжымакі. Прыкладна ў 2006 годзе прыпыначны пункт перанесены на цяперашняе месца, на ўсход, бліжэй да пераезду паміж вёскамі Хлыстоўка і Бялеі.

У лістападзе 2024 года прыпыначны пункт пераназваны ў Хлыстоўка.[1]

  • Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981
  1. Более 50 остановочных пунктов и платформ переименовали на МЖД(нявызн.).