Перайсці да зместу

48Я6-К1 «Падлёт»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
48Я6-К1 «Падлёт»
48Я6-К1 «Падлёт»

48Я6-К1 «Падлёт» — універсальная мабільная цвёрдацельная трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя з ФАР кругавога агляду і выяўленні паветраных цэляў на малых і лімітава малых вышынях у складаным перашкодавым становішчы. Радыёлакацыйны комплекс распрацаваны канцэрнам СПА «Алмаз-Антэй» для Паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі. Комплекс прызначаны для выдачы цэлеўказання для ЗРК С-300, С-400 і ім падобных. Да 2009 года канцэрнам СПА «Алмаз-Антэй» ужо вялося стварэнне доследнага ўзору РЛС. Дзяржаўныя выпрабаванні комплексу пачаты ў 2010 годзе. Першыя пастаўкі РЛС «Падлёт-К1» у войскі СПА Расіі пачаты ў 2015 годзе.

Магчымасці комплексу

[правіць | правіць зыходнік]

РЛС забяспечвае:

  • аўтаматычнае выяўленне і вызначэнне каардынат цэлі;
  • захоп і суправаджэнне любых аэрадынамічных цэляў, у тым ліку і малапрыкметных;
  • вызначэнне дзяржаўнай прыналежнасці;
  • выдачу інфармацыі аб цэлях сістэмам ЗРК і знішчальнай авіяцыі.

Асноўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Дыяпазон частот выпраменьвання — сантыметровы

Колькасць цэляў, якія адначасова выяўляюцца, — 200

Далёкасць дзеяння:

  • 10—200 км
  • 10—300 км (дадатковы рэжым)

Максімальная вышыня выяўлення — 10 км

Зона выяўлення:

  • па азімуце — 360 град
  • па куце месца — ад −2 да +25 град і (ад −7 да +12 град у дадатковым рэжыме)

Хуткасць цэляў — да 4400 км/г

Дакладнасць вымярэння каардынат цэляў:

  • па далёкасці — 200 м
  • па азімуце — 1.6 град

Перыяд агляду прасторы — 5 і 10 секунд

Каэфіцыент падаўлення адбітак ад мясцовых прадметаў — 50 Дб

Час разгортвання (згортвання) сродкаў комплексу — 20 хв.

Служба і баявое прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]