5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 1963 г. |
Краіна |
![]() ![]() |
Уваходзіць у | Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Тып | Брыгада |
Дыслакацыя | Мар'іна Горка |
Удзел у | Афганская вайна (1979—1989), Карабахскі канфлікт, Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Аляксей Міхайлавіч Папоў |
Вядомыя камандзіры | Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч |
5-я асо́бная брыга́да спецыя́льнага прызначэ́ння (5-я абрспп) — ваеннае фарміраванне УС СССР і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя брыгады ў савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]
Фарміраванне часці[правіць | правіць зыходнік]
Падставай для фарміравання брыгады стала дырэктыва Генштаба УС СССР № 140547 ад 19 ліпеня 1962 года. Згодна з ёй у складзе Беларускай вайсковай акругі трэба было сфармаваць 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння.
Месцам дыслакацыі брыгады выбралі горад Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР.
Аснову афіцэрскага складу фарміруючайся брыгады склалі афіцэры, якія скончылі гадавыя курсы Ваенна-дыпламатычнай акадэміі і афіцэры, што служылі ў разведвальных падраздзяленнях Беларускай ваеннай акругі. Таксама для камплектацыі радавога складу былі адпраўленыя радавыя тэрміновай службы, якія адслужылі ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння не менш двух гадоў.
Усяго ў першапачатковы склад зноў сфармаванай брыгады ўвайшло 137 чалавек.
Днём заснавання часткі лічыцца 1 студзеня 1963 года[1].
Станаўленне і развіццё брыгады[правіць | правіць зыходнік]
З вясны 1963 года асабісты склад брыгады асвойвае паветрана-дэсантную падрыхтоўку і здзяйсняе парашутныя скачкі з самалётаў Ан-2, Ан-12 і Лі-2.
19 лістапада 1964 года начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі генерал-лейтэнант Мікалай Агаркаў уручыў камандзіру брыгады палкоўніку Кавалеўскаму Баявы Сцяг.
Да 1965 годзе брыгада была ўкамплектавана па штаце мірнага часу і прызнана адказваючай патрабаванням баявой гатоўнасці.
У маі 1968 года ў штаце брыгады сфарміравана спецыяльная рота мініравання.
У перыяд з 1975 па 1982 гады брыгада атрымлівала ад камандавання на ўсіх выніковых праверках і вучэннях ацэнку «выдатна».
У 1978 годзе брыгада атрымала статус «асобнай». Поўнае яе імя стала: 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння.
У 70-я і 80-я гады на базе 5-й абрспп праходзілі выпрабаванні найноўшага ўзбраення і рыштунку для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.
У складзе 5-й абрспп упершыню сярод аднатыпных брыгад з’явілася унікальнае падраздзяленне — асобная рота спецыяльнага прызначэння. Асабісты склад дадзенай роты складаўся выключна з афіцэраў і прапаршчыкаў. Асноўнай задачай роты ў выпадку поўнамаштабных баявых дзеянняў была дастаўка і ўстаноўка партатыўных ядзерных зарадаў на стратэгічныя аб’екты праціўніка.
У 1989 годзе з асабістага дазволу Міністра абароны СССР ваеннаслужачым асобнай роты спецыяльнага прызначэння дазволена мець нарукаўны знак — чорная ліса і нагрудны знак, што з’яўлялася для УС СССР унікальнай з’явай. Лічылася, што ўзровень падрыхтоўкі дадзенай роты адпавядаў падрыхтоўцы атрада спецыяльнага прызначэння «Вымпел» КДБ СССР.
334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння[правіць | правіць зыходнік]
Да пачатку 1984 года ваеннае кіраўніцтва СССР прымае рашэнне аб ліквідацыі каналаў пастаўкі ўзбраенняў і боепрыпасаў групоўкам афганскіх маджахедаў. Варта было ўзяць пад кантроль караванныя дарогі і сцежкі, якія злучаюць Афганістан і Пакістан. Разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі не спраўляліся з функцыямі па знішчэнні караванаў якія забяспечвалі маджахедаў, паколькі яны не адпавядалі колькасці разведвальных падраздзяленняў і аддаленасці многіх караванных сцежак ад гарнізонаў, да якіх яны прыпісваліся. Таксама разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі павінны былі ажыццяўляць разведку для сваіх палкоў і брыгад.
З’явіўся план стварэння так званай прыгранічнай зоны «Заслона», па лініі Джалалабад — Газні — Кандагар. З дапамогай гэтай памежнай зоны камандаванне 40-й арміі планавала перакрыць каля 200 караванных маршрутаў, па якіх мяцежнікі вазілі з Пакістана зброю і боепрыпасы.
Выхадам са стварыўшайся сітуацыі ваеннае кіраўніцтва СССР палічыла адпраўку ў лютым двух наяўных на тэрыторыі Афганістана атрадаў спецыяльнага прызначэння (154-ы ааспп і 177-ы ааспп) на прыгранічныя да Пакістану ўчасткі. 154-ы ааспп быў перадыслакаваны ў Джалалабад. 177-ы ааспп у Газні.
Па выніках гадавой дзейнасці гэтых атрадаў выявілася неабходнасць ва ўвядзенні дадатковых спецпадраздзяленняў.
15-й абрспп у лютым трэба было ўвайсці ў Афганістан і ўстаць штабам у г. Джалалабад правінцыі Нангархар. Перадыслакацыя скончылася да сакавіка 1985 года.
У сувязі з тым, што 15-я абрспп, як і астатнія злучэння спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі СССР, былі кадрыраванымі (няпоўнага складу), у яго склад увайшлі атрады сфармаваныя ў розных брыгадах[2].
Кіраўніцтвам УС СССР было прынята рашэнне аб фарміраванні на базе 5-й абрспп 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння (334-й ааспп), які ў далейшым павінен быў увайсці ў склад 15-й абрспп.
Дырэктыва Генштаба УС СССР аб фармаванні атрада выйшла 7 снежня 1984 года. Фарміраванне атрада адбылося ў перыяд з 12 снежня 1984 года па 13 студзеня 1985 года. Для камплектавання 334-га ааспп акрамя ваеннаслужачых самай 5-й абрспп былі прыцягнутыя ваеннаслужачыя з іншых фармаванняў спецыяльнага прызначэння:2-й абрспп, 4-й абрспп, 8-й абрспп, 14-й абрспп, 22-й абрспп і 1071-га вучэбнага палка.
У перыяд з 17 па 29 сакавіка атрад здзейсніў марш з г. Чырчык Узбекскай ССР у г. Асадабад, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Кунар на ўсходзе Аўганістану.
29 сакавіка 1985 года 334-й ааспп (вайсковая часць 83506) увайшоў у склад 15-й абрспп. Атрад атрымаў умоўную назва 5-ы асобны мотастралковы батальён і пазыўны «Тарыф».
Праз тры тыдні, 21 красавіка 334-й ааспп удзельнічаў у першым самастойным рэйдзе, у ходзе якога з-за неспрактыкаванасці камандзіраў падраздзяленняў і грубых памылак, дапушчаных камандаваннем атрада панёс цяжкія страты[3].
У перыяд з сакавіка 1985 па май 1988 года 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння здзейсніў 250 баявых выхадаў, у якіх было знішчана каля 3000 маджахедаў.
Удзел 5-й абрспп у лакальных канфліктах на тэрыторыі СССР[правіць | правіць зыходнік]
У перыяд з 24 студзеня па 3 сакавіка 1990 года брыгада практычна ў поўным складзе (805 чалавек) удзельнічала ў баявых дзеяннях па нейтралізацыі членаў незаконных узброеных фарміраванняў у Армянскай ССР падчас Нагорна-Карабахскага канфлікту[4][5].
Злучэнне ў Узброеных Сілах Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
31 снежня 1992 года 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння перайшла пад юрысдыкцыю Рэспублікі Беларусь і ўвайшла ў склад яе узброеных сіл.
12 верасня 2002 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў камандзіру 5-й абрспп новы Баявы Сцяг наўзамен савецкага.
У 2008—2011 гадах байцы венесуэльскага камандас DISIP неаднаразова наведвалі Беларусь, дзе прайшлі курс падрыхтоўкі ад БФСТ «Дынама» і 5-й брыгады спецназа[6].
Па некаторых даных, у 2011 годзе былыя ваеннаслужачыя 334-га асобнага атрада 5-й брыгады прымалі ўдзел у лівійскім канфлікце[7][8].
У 2013 годзе брыгада ўдзельнічала ў сумесным з УС РФ ваенным вучэнні «Захад‑2013».
У 2014—2015 гадах на базе 5-й брыгады і Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі БФСТ «Дынама» праходзілі падрыхтоўку байцы сіл спецыяльных аперацый Нігерыі[9][10][11].
Падаўленне пратэстаў 2020 года і забойства Генадзя Шутава[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні і восенню 2020 года ваеннаслужачыя 5-й брыгады ўдзельнічалі ў сілавых разгонах мірных дэманстрантаў, якія пратэставалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь[12][13][14]. Удзел ваеннаслужачых 5-й брыгады быў афіцыйна пацверджаны ў лютым 2021 года на судзе над двума пратэстуючымі. Капітан Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсень Галіцын разам з прыкладна 20 іншымі вайскоўцамі ССА УС РБ ўдзельнічалі ў падаўленні пратэстаў у Брэсце ў жніўні 2020 года і застрэлілі Генадзя Шутава, прычым на судзе Гаўрылаў сцвярджаў, што цэліўся Шутаву ў левае перадплечча[15][16][17][18].
Камандзіры 5-й абрспп[правіць | правіць зыходнік]
Спіс камандзіраў 5-й абрспп[19][20]:
- Кавалеўскі Іван Іванавіч: 1962—1966;
- Каваленка Іван Антонавіч: 1966—1968;
- Еўтушэнка Генадзь Пятровіч: 1969—1972;
- Карташоў Валянцін Аляксандравіч: 1973—1976;
- Фалееў Яўген Іванавіч: 1976—1979;
- Колб Рыгор Ананьевіч: 1979—1982;
- Іваноў Эдуард Міхайлавіч: 1982—1984;
- Сапалаў Юрый Аляксандравіч: 1984—1987;
- Герасімаў Дзмітрый Міхайлавіч: 1987—1988;
- Барадач Уладзімір Віктаравіч: 1988—1991;
- Крот Іван Міхайлавіч: 1991—1992;
- Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч: 1992—1995;
- Вільчкоўскі Іван Багуслававіч: 1995—1999;
- Чмыроў Аляксандр Прохаравіч: 1999—2003;
- Злацін Георгій Самуілавіч: 2003—2005;
- Ціханаў Павел Віктаравіч: 2005—2007;
- Карук Уладзімір Васільевіч: 2007—2010;
- Навуменка Аляксандр: 2010—2012;
- Сімкін Сяргей Алегавіч: 2012—2014; [21]
- Папоў Аляксей Міхайлавіч: 2014 — ц. ч.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Былая вайсковая частка, некалькі будынкаў якой было перададзенна 5-й брыгадзе.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Александр Север. Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, 2012. — ISBN 978-5-699-55864-3.
- 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. + 48 с. цв. вкл. — (серия «Библиотека разведчика»). — Тираж 1800 экз. — ISBN 978-5-93165-239-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Архівавана 3 ліпеня 2014.
- Мы — Спецназ. 5-я асобная брыгада. Мар’іна Горка.
- 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння — фільм пра 334-м ааспп. Зняты беларускім тэлебачаннем падчас святочных мерапрыемстваў у гонар 25-годдзя стварэння атрада, якія праходзілі 15 мая 2010 года ў горадзе Мар’іна Горка Рэспублікі Беларусь.
- Сайт 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння Архівавана 9 чэрвеня 2017.
Зноскі
- ↑ 5-я отдельная бригада специального назначения. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Спецназ ГРУ:1979-1989 (афганский этап) Архівавана 2 мая 2014.
- ↑ 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы
- ↑ 5-я отдельная бригада специального назначения ВС Беларуссии. Архівавана 13 лютага 2016.
- ↑ Спецназ — Надёжный Щит Родной Страны. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Визит Commandos Disip в Минске. Disip in Minsk Часть 1 — Видео на Youtube
- ↑ Александр Коц, Дмитрий Стешин. «На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны» . www.kp.ru (6 красавіка 2011). Праверана 10 чэрвеня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ «Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск» . www.ria.ru (2 лютага 2018). Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ Нигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера Архівавана 16 ліпеня 2018. - Центр специальной подготовки Республики Беларусь
- ↑ Военнослужащие специальных сил Нигерии проходят обучение в Республике Беларусь (Фото)
- ↑ Снайперские винтовки
- ↑ Лукашенко заявил об использовании ССО для наведения порядка в стране (руск.). Sputnik Беларусь. Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ В разгоне протестов принимают участие офицеры спецназа Минобороны в штатском? (руск.). Наша Ніва. Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ На улицах Минска появились внедорожники, которые есть только у Сил спецопераций. Разобрались в вопросе (руск.)(недаступная спасылка). 21.by. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў . Радыё Свабода (17 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
- ↑ На суде по делу Шутова стало известно, кто отдал приказ использовать вооруженных военнослужащих во время протестов в Бресте (руск.). Наша Ніва (17 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
- ↑ «Хотел выстрелить в предплечье». Военнослужащий, застреливший 11 августа Геннадия Шутова, дал показания в суде (руск.). Наша Ніва (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
- ↑ «Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава . Радыё Свабода (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
- ↑ Сайт 5-й обрспн Архівавана 3 ліпеня 2014.
- ↑ Александр Север. Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, 2012.
- ↑ Одна пятёрка на двоих Архівавана 6 ліпеня 2017.