500000 беларускіх рублёў
Выгляд
| 500000 беларускіх рублёў | |
|---|---|
| Намінал | 500 000 Br |
| Шырыня | 150 міліметр |
| Вышыня | 69 міліметр |
| Аверс | |
|
|
|
| Рэверс | |
|
|
|
500 000 рублёў (пяцьсот тысяч рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1998 па 2001 год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1 снежня 1998 Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 500 000 рублёў[1].
На пярэднім баку купюры быў размешчаны малюнак будынка Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. На адваротным баку — скульптурная група франтона Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў у Мінску. Пазначаны 1998 год выпуску[1].
Банкнота наміналам 500 000 рублёў была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2001 года[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 500 000 рублёў . Нацыянальны банк Беларусі.