Перайсці да зместу

500 беларускіх рублёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
500 беларускіх рублёў
Краіна
Намінал 500 Br
Шырыня 159 міліметр
Вышыня 72 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Рэверс

500 рублёў (пяцьсот рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2009 і прысвечаны гораду Мінску. Купюра была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue»[1].

8 снежня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 500 рублёў. На ейным пярэднім баку была размешчана выява плошчы Перамогі, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння[2].

Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)[3][4]. Аднак купюра ў 500 рублёў выбівалася з гэтага шэрагу.

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 500 беларускіх рублёў трэба было аддаць 5000 савецкіх.

500 рублёў узору 1992. Пярэдні бок.
500 рублёў узору 1992. Адваротны бок.

1 студзеня 2000 з’явілася 500-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску. На адваротным баку — скульптурная група франтона Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. Банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017[5].

500 рублёў узору 2000. Пярэдні бок.
500 рублёў узору 2000. Адваротны бок.

15 сакавіка 2011 дызайн купюры быў нязначна зменены. Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017[6].

500 рублёў узору 2011. Пярэдні бок.
500 рублёў узору 2011. Адваротны бок.

Сучасны выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 500 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банку[7].

Памер банкнот — 159 x 72 мм. На пярэднім баку размешчана выява Нацыянальнай бібліятэкі. На адваротным баку — калаж, прысвечаны тэме літаратуры: пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папаратніку[8]. Купюра прысвечана гораду Мінску, і была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue»[1].

500 рублёў узору 2009. Пярэдні бок.
500 рублёў узору 2009. Адваротны бок.
  1. а б Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
  2. Нацыянальны банк Беларусі. Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 500 рублёў.
  3. Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня».
  4. Ілля Лапацін. Помніце першыя беларускія грошы «зайчыкі»? Аказваецца, аўтар перамаляваў іх з энцыклапедыі пра жывёл. Тут яшчэ шмат цікавых фактаў пра беларускія рублі . CityDog (24 жніўня 2023).
  5. 500 рублёў|Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь . www.nbrb.by. Праверана 16 чэрвеня 2025.
  6. Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 500 рублёў . Нацыянальны банк Беларусі.
  7. Описание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года.
  8. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2009 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 500 рублёў . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.