Перайсці да зместу

50 беларускіх капеек (манета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
50 беларускіх капеек
Краіна
Намінал 0,5 Br
Дыяметр 22,25 міліметр
Маса 3,95 грам
Таўшчыня 1,55 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Реверс

50 капеек (пяцьдзясят капеек) — намінал манеты, якая выкарыстоўваецца ў якасці законнага плацежнага сродку ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты ў суверэннай Беларусі выкарыстоўваліся толькі папяровыя грошы.

Манета павінна была паступіць у абарачэнне з 1 студзеня 2009. Але ў сувязі з эканамічным крызісам гэтага не адбылося[1].

Усяго ў абарачэнні ў Беларусі знаходзіцца восем наміналаў манет. Іхнім вырабам займаўся Літоўскі манетны двор і Манетны двор «Крэмніца» (Славакія)[2], пазней — Маскоўскі манетны двор[3].

50 капеек. Рэверс.
50 капеек. Аверс.

На аверсе манеты наміналам 50 капеек выбіты рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009. На рэверсе ў цэнтры знаходзіцца лічбавае абазначэнне наміналу – 50, злева ад лічбы 5 вертыкальна размешчаны надпіс – КАПЕЕК; у лічбе 0 – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту[4].

  • Дыяметр — 22,25 мм.
  • Маса — 3,95 г.
  • Таўшчыня — 1,55 мм.
  • Сплаў — сталь, пакрытая меддзю і латунню.
  • Колер — жоўты.
  • Гурт — насечка з сегментамі.
  1. Ніна Шчарбачэвіч / Звязда. Манеты — найбольш сапраўдныя з усіх грошай... . СМІ Беларусі (6 ліпеня 2016).
  2. Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
  3. МИХОВИЧ, Светлана. 10 штук в секунду: мы побывали на Московском монетном дворе и посмотрели, как чеканят белорусские деньги (руск.). www.sb.by (1 ліпеня 2019). Праверана 16 чэрвеня 2025.
  4. Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 50 капеек . Нацыянальны банк Беларусі.