56-я зенітна-ракетная брыгада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
56-я зенітная ракетная брыгада
56 ZR Br.jpg
Нарукаўны знак 56-й брыгады
Гады існавання з 1968 г.
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Заходняе аператыўнае камандаванне
Тып баявая вайсковая часць
Дыслакацыя штаб — Слуцк

56-я зені́тная раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Слуцк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе на падставе Дырэктывы Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР была ўтворана 56-я зенітная ракетная брыгада з месцам дыслакацыі ў Слуцку Мінскай вобласці.

За высокія паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, умацаванні воінскай дысцыпліны і па выніках баявых стрэльбаў злучэнне неаднаразова ўзнагароджваліся пераходным Чырвоным Сцягам Ваеннага Савета ЧБВА, як лепшае сярод зенітна-ракетных злучэнняў і часцей акругі.

У 1981 годзе за дасягнутыя поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, пільнае нясенне баявога дзяжурства асабісты склад злучэння узнагароджаны Вымпелам Міністра абароны СССР «За мужнасць і воінскую доблесць».

З 1 жніўня па 23 лістапада 1983 года асабісты склад брыгады перавучваўся на новы ЗРК «Бук(англ.) бел.».

Падраздзяленні брыгады паказвалі выдатныя вынікі пры правядзенні баявых пускаў ракет на расійскіх палігонах, удзельнічалі ў вучэннях «Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба-2003», «Шчыт Саюза-2006», «Восень-2008», «Захад-2009»,«Шчыт Саюза-2011».

З 1971 года па цяперашні час асабісты склад брыгады 22 разы выконваў баявыя пускі, якія заўсёды ацэньваліся на «добра» і «выдатна».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]