6-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

6-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь


Нарукаўны знак 6 асмбр

Гады існавання 18.01.1990 — дасюль
Краіны Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Падпарадкаванне МУС Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь
Тып воінскае фарміраванне
Частка в/ч 5525
Дыслакацыя Гомель, Мазыр, Рэчыца, Светлагорск
Заступнік Святы вялікапакутнік Трыфан
Камандзіры
Дзеючы камандзір палкоўнік А. В. Смірноў
Вядомыя камандзіры генерал-маёр Ю. Х. Караеў

6-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (вайсковая часць 5525) — злучэнне ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, падраздзяленні якога дыслакуюцца ў чатырох гарадах Гомельскай вобласці: Гомелі, Мазыры, Рэчыцы і Светлагорску.

На момант 2015 года, злучэнне выконвала практычна ўвесь спектр задач, пастаўленых перад унутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь, было ўкамплектавана на 2/3 ваеннаслужачымі кантрактнай службы, прапаршчыкамі і афіцэрамі[1][2].

Службова-баявыя задачы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі службова-баявымі задачамі, што выконваюцца злучэннем, з’яўляюцца:

Пры ўзнікненні абставін, якія прадстаўляюць пагрозу бяспецы грамадзян, дзейнасці арганізацый і грамадскаму парадку, а таксама ў інтарэсах абароны Рэспублікі Беларусь злучэнне можа прыцягвацца для выканання іншых задач у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь[1][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За час сваёй службова-баявой дзейнасці вайсковая часць 5525 прайшла шляхам ад асобнага спецыяльнага матарызаванага батальёна міліцыі ўзводнага складу з месцам пастаяннай дыслакацыі ў г. Гомелі да асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады батальённа-ротнага складу, чые падраздзяленні дыслакуюцца ў гарадах: Гомелі, Мазыры, Рэчыцы і Светлагорску[1].

145-ы асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі (1990—1992)[правіць | правіць зыходнік]

Вайсковая часць 5525 была ўтворана Загадам МУС СССР № 03 ад 18 студзеня 1990 года ў выкананне Пастановы СМ СССР ад 25 верасня 1989 года № 795-173 і Пастановы СМ БССР ад 22 лістапада 1989 года № 298 «Аб мерах па ўзмацненні барацьбы са злачыннасцю ў рэспубліцы», з пастаянным месцам дыслакацыі ў г. Гомелі, у мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку ў гэтым абласным цэнтры. Воінская часць была сфарміравана як 145-ы асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі ў складзе 43-й Чырванасцяжнай канвойнай дывізіі ўнутраных войскаў МУС СССР  (руск.) (в/ч 3403, г. Мінск)[1][4]. Дата 18 студзеня адзначаецца як Дзень часці[2].

Першым камандзірам воінскай часці 28 сакавіка 1990 года быў прызначаны маёр М. М. Веліканаў, які ўступіў у выкананне пасады 13 красавіка 1990 года на падставе Загада камандзіра 43 кд[1].

З моманту пачатку свайго фарміравання, воінская часць дыслакавалася ў размяшчэнні асобнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі (ППСМ) УУС Гомельскага аблвыканкама[1].

Перад камандаваннем воінскай часці адразу ж была пастаўлена задача арганізаваць прыём першага прызыву ваеннаслужачых тэрміновай службы і на базе 626-га канвойнага палка 43 кд (в/ч 6713, г. Магілёў) правесці пачатковую ваенную падрыхтоўку і вучэбны збор, а затым арганізаваць уводзіны асабістага складу ў службу па ахове грамадскага парадку ў г. Гомелі. Першым загадам па часці стаў Загад ад 12 мая 1990 года «Аб арганізацыі вучэбнага збору па падрыхтоўцы маладога папаўнення, прызванага ў маі—чэрвені 1990 года». На ўкамплектаванне часці паступіла маладое папаўненне ў колькасці 85 чалавек, прызваных з Беларускай, Маскоўскай і Прыволжскай ваенных акруг. 5 чэрвеня 1990 года з 8-га вучэбнага спецыяльнага матарызаванага палка міліцыі ўнутраных войскаў МУС СССР (в/ч 5440, г. Данецк) прыбылі першыя пяць сяржантаў, якія былі прызначаны камандзірамі аддзяленняў[1].

У жніўні 1990 года ўпраўленне часці і падраздзяленні забеспячэння (20 ваеннаслужачых, якія прыбылі пасля вучэбнага збору з г. Магілёва) былі перадыслакаваны ў п. Прыбор Гомельскага раёна ў будынак СПТВ № 185 для падрыхтоўкі жылых памяшканняў, дзе павінен быў быць размешчаны асабісты склад часці[1].

У жніўні 1990 года для прыёмкі меркаванага месца дыслакацыі прыбыў першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС СССР генерал-лейтэнант Б. К. Смыслоў. Паколькі за воінскай часцю быў замацаваны толькі 3-ці паверх будынка вучылішча, а астатнія памяшканні працягвалі займаць навучэнцы, генерал-лейтэнантам Б. К. Смысловым дадзенае месца было прызнана нездавальняючым для пастаяннай дыслакацыі часці і аддадзена распараджэнне аб перадыслакацыі ўпраўлення часці назад у г. Гомель, а ўсяго асабістага складу — у размяшчэнне 626 кп у г. Магілёў[1].

У сувязі з цяжкасцямі размяшчэння воінскай часці ў г. Гомелі, камандзірам 43 кд генерал-маёрам У. А. Барысенкам было прынята рашэнне аб арганізацыі ўцягвання асабістага складу ў баявую службу па ахове грамадскага парадку ў Кастрычніцкім раёне г. Магілёва. З гэтай мэтай з 11 верасня 1990 года была арганізавана першасная стажыроўка асабістага складу ў Кастрычніцкім РАУС г. Магілёва. У верасні 1990 года асабісты склад часці таксама прымаў удзел у складзе зводнага атрада 626 кп і 143-га асобнага спецыяльнага матарызаванага батальёна міліцыі (в/ч 5523, г. Магілёў) у спыненні масавых беспарадкаў асуджаных у ВПК № 19 г. Магілёва[1].

Новае месца пастаяннай дыслакацыі воінскай часці ў г. Гомелі было вызначана Рашэннем Гомельскага абласнога савета народных дэпутатаў ад 16 жніўня 1990 года № 197 «Аб размяшчэнні в/ч 5525 у горадзе Гомелі». Яно прадпісвала перадачу да 1 верасня 1990 года на баланс гарвыканкама тэрыторыі і ўсіх будынкаў піянерскага лагера «Арлёнак» і выкананне да 1 лістапада 1990 года бягучага рамонта і рэканструкцыі будынкаў і пабудоў пад штаб, казармы, сталовую, пакой захоўвання зброі і г. д. з мэтай далейшага размяшчэння воінскай часці. Аднак на новае месца пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыю былога піянерскага лагера «Арлёнак» асабісты склад часці быў перадыслакаваны толькі ў лютым 1992 года[1].

З-за адсутнасці ўмоў для размяшчэння асабістага саставу прызыў у воінскую часць у кастрычніку—лістападзе 1990 года не праводзіўся. З 3 снежня 1990 года існуючы асабісты склад часці часова быў размешчаны ў спартыўнай зале асобнага батальёна ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама[1].

У перыяд з 22 снежня 1990 года па 30 сакавіка 1991 года ў мэтах ўводу асабістага складу ў баявую службу і выпрацоўкі неабходных службовых і прафесійных якасцей і прававой практыкі была арганізавана стажыроўка асабістага складу ў Цэнтральным, Чыгуначным, Навабеліцкім і Савецкім РАУС г. Гомеля, на якую было выдзелена 66 ваеннаслужачых[1].

27 лютага 1991 года воінская часць выконвала задачы па ахове грамадскага парадку ў сувязі з прыбыццём у г. Гомель прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова[1].

З 17 чэрвеня па 25 верасня 1991 года асабісты склад воінскай часці ў колькасці 75 чалавек выконваў задачы па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча ў г. Сцепанакерце Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ) Азербайджанскай ССР (з 30 жніўня 1991 года — Азербайджанскай Рэспублікі). У верасні 1991 года асабісты склад часці прымаў удзел у забеспячэнні аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, звязаных з прыбыццём у НКАВ з міратворчай місіяй прэзідэнтаў РСФСР і Казахскай ССР Б. М. Ельцына і Н. А. Назарбаева. Служба выконвалася на цэнтральнай плошчы г. Сцепанакерта ў першым ланцужку. За ўмелыя і рашучыя дзеянні амаль увесь асабісты склад быў узнагароджаны камендантам раёна надзвычайнага становішча і камандаваннем часці[1].

У 1991 годзе воінская часць прыступіла да самастойнага нясення службы ў Савецкім і Чыгуначным раёнах г. Гомеля[1].

Яшчэ да афіцыйнага роспуску СССР і здабыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці, згодна Загаду МУС СССР № 084 ад 28 лістапада 1991 года, 43-я канвойная дывізія ўнутраных войскаў МУС СССР была перададзена ў падпарадкаванне МУС Рэспублікі Беларусь і перайменавана ў 43-ю дывізію ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, пры гэтым са складу дывізіі былі выведзеныя воінскія часці, якія дыслакаваліся на тэрыторыі РСФСР: 502-й канвойны полк (в/ч 7459, г. Смаленск), 649-й канвойны полк (в/ч 6703, г. Бранск) і 148-й асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі (в/ч 5528, г. Бранск)[4].

3-ці асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі (1992)[правіць | правіць зыходнік]

Пастановай СМ Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 1992 года № 150 43-я дывізія ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь была перайменавана ва ўнутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь. Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 1992 года № 016 была зацверджана арганізацыйна-штатная структура ўнутраных войскаў, згодна з якой, у прыватнасці, 145-ы асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі (в/ч 5525, г. Гомель) быў перайменаваны ў 3-ці асобны спецыяльны матарызаваны батальён міліцыі[4].

У адпаведнасці з Загадам начальніка Упраўлення ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 1992 года, быў прызначаны і прыступіў да выканання абавязкаў камандзіра воінскай часці маёр В. П. Лапчанка[1].

3-ці асобны спецыяльны міліцэйскі батальён (1992—2004)[правіць | правіць зыходнік]

4 лістапада 1992 года, згодна Загаду МУС Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года № 047, воінская часць была зноў перайменавана — у 3-ці асобны спецыяльны міліцэйскі батальён[1][4].

З 1 снежня 1992 года ў батальёне былі сфармаваныя падраздзяленні:

28 лютага 1994 года, згодна Загаду камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь, патрульная рота была перайменавана ў 1-ю патрульную роту, а таксама была сфарміравана 2-я патрульная рота з месцам дыслакацыі ў г. Мазыры (Гомельская вобласць), якая ўжо 6 верасня 1994 года была перадыслацыравана да ядра часці ў г. Гомель[1].

У студзені 1995 года была сфарміравана 3-я патрульная рота для выканання службова-баявых задач у 52 км ад пункта пастаяннай дыслакацыі ў г. Рэчыцы (Гомельская вобласць), але ўжо 28 красавіка 1995 года Загадам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь гэтае падраздзяленне было скарочана ў поўным складзе[1].

Згодна Указу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 1994 года № 162, з Міністэрства абароны Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь былі перападпарадкаваныя штабы і воінскія часці грамадзянскай абароны[1][4]. 10 ліпеня 1995 года ў склад вайсковай часці 5525 быў уведзены 14-ы асобны аварыйна-выратавальны батальён (в/ч 3314, в. Баршчоўка Рэчыцкага раёна), і з 12 па 24 ліпеня 1995 года адбылася перадыслакацыя воінскага злучэння на новае агульнае месца дыслакацыі — у ваенны гарадок Лешчынец у г. Гомелі[1].

12 ліпеня 1995 года новым камандзірам воінскай часці быў прызначаны падпалкоўнік А. В. Картыннік[1].

У арганізацыйна-штатнай структуры воінскай часці адбыліся істотныя змены: была адноўлена 3-я патрульная рота, стралковая рота перайменавана ў 4-ю стралковую роту, з узвода матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сфарміравана 7-я рота матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, на базе падраздзяленняў былога 14 аавб сфармаваныя інжынерныя падраздзяленні:

  • 5-я інжынерна-тэхнічная рота (з аварыйна-выратавальных рот);
  • 6-я пантонна-пераправачная рота (з пантонна-пераправачнага ўзвода спецыяльнай роты);
  • узвод радыяцыйнай і хімічнай абароны (з узвода супрацьхімічнай абароны)[1].

9 красавіка 1996 года палкоўнік А. В. Картыннік быў адкамандзіраваны на пасаду намесніка начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама, новым камандзірам часці быў прызначаны падпалкоўнік А. І. Сцельмашок[1].

У лютым 1997 года была сфарміравана сапёрна-піратэхнічная група для аператыўнага рэагавання па сігналу «Аб’ект замініраваны» (для выканання задач па выяўленні, абясшкоджванні і знішчэнні неразарваўшыхся боепрыпасаў і нестандартных выбуховых прылад)[1].

7 мая 1998 года на пл. Незалежнасці г. Мінска намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Ю. Л. Сівакоў ад імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручыў воінскай часці Баявы Сцяг і Грамату прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 8 мая 1998 года ў ваенным гарадку Лешчынец (г. Гомель) адбыўся Урачысты рытуал сустрэчы Баявога Сцяга часці. 12 мая 1998 года ўпершыню з вынасам Баявога Сцяга адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае звальненню асабістага складу часці ў запас[1].

29 мая 1998 года, у рамках навукова-практычнай канферэнцыі ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь на тэму: «Вайсковая служба і Праваслаўная царква ў Рэспубліцы Беларусь», якая адбылася ў вайсковай часці 3310 (п. Аколіца Мінскага раёна), патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт выканаў дарэнне іконы святога заступніка вайсковай часці 5525 — Святога велікамучаніка Трыфана[1].

У выкананне Распараджэння прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1997 года № 365 «Аб некаторых мерах па патрыятычным выхаванні моладзі», дзе воінская часць была абвешчана пазаштатным абласным цэнтрам патрыятычнага выхавання, 30 лістапада 1998 года быў створаны цэнтр патрыятычнага выхавання «Дзяржынец», які ўзначаліў былы ваеннаслужачы часці старшы прапаршчык запасу Ю. Ю. Рахматаў[1].

Загадам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 года № 393 л/с у мэтах захавання і ўмацавання баявых традыцый злучэнняў і воінскіх часцей унутраных войскаў Герой Савецкага Саюза, падпалкоўнік Д. Н. Пенязькоў быў залічаны ганаровым салдатам у 1-ы ўзвод 1-й патрульнай роты[1]. Пасля сыходу з жыцця падпалкоўнік Д. Н. Пенязькоў быў навечна залічаны ў спісы вайсковай часці 5525[5].

У адпаведнасці з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2000 года № 614 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання грамадзянскай абаронай Рэспублікі Беларусь» штабы грамадзянскай абароны былі перададзеныя з Міністэрства ўнутраных спраў Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе ў воінскай часці былі скарочаныя інжынерныя падраздзяленні, а іх маёмасць і тэхніка перададзеныя ў МНС[1][4].

У лістападзе 2001 года быў створаны ваенны аркестр вайсковай часці 5525[6].

У перыяд 2002—2003 гадоў у складзе воінскай часці былі сфарміраваныя асобныя патрульныя роты, якія дыслакуюцца ў трох гарадах Гомельскай вобласці[1]:

6-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада (з 2004 года)[правіць | правіць зыходнік]

Згодна Указу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2004 года № 21, на базе 3-га асобнага спецыяльнага міліцэйскага батальёна была сфарміравана 6-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада. Камандзірам брыгады быў прызначаны палкоўнік А. І. Сцельмашок[1].

18 сакавіка 2004 года ў брыгадзе быў сфарміраваны 2-гі асобны патрульны батальён (з месцам дыслакацыі ўпраўлення батальёна ў г. Мазыры) у складзе:

У рамках рэарганізацыі ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь з лістапада 2013 года ў штат гомельскага злучэння (са складу вайсковай часці 6713[10][11]) быў уведзены 3-ці асобны стралковы батальён (з месцам дыслакацыі ўпраўлення батальёна ў г. Мазыры), які ажыццяўляе ахову выпраўленчых устаноў, а таксама канваіраванне і ахову асуджаных і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай[1]. У склад асобнага батальёна ўвайшлі:

У гэты перыяд брыгадай камандавалі: з 13 красавіка 2005 года — палкоўнік Ю. Х. Караеў, з 22 ліпеня 2008 года — палкоўнік Ігар Бурмістраў, з 24 кастрычніка 2008 года — падпалкоўнік У. А. Мандрык, з 13 верасня 2010 года — падпалкоўнік С. А. Грабеннікаў, з 15 красавіка 2013 года — палкоўнік Р. У. Шастапалаў[1], з вясны 2017 года — палкоўнік А. В. Смірноў[15][16].

Арганізацыйна-штатная структура[правіць | правіць зыходнік]

Да снежня 1992 года[правіць | правіць зыходнік]

  • упраўленне часці;
  • чатыры патрульных ўзвода;
  • патрульны ўзвод на аўтамабілях;
  • узвод матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння[1].

Да ліпеня 1995 года[правіць | правіць зыходнік]

  • упраўленне часці;
  • 1-я патрульная рота (сфарміравана ў снежні 1992 года з чатырох патрульных узводаў і патрульнага ўзвода на аўтамабілях):
    • 1-ы ўзвод спецыяльнага прызначэння;
  • 2-я патрульная рота (з лютага 1994 года па верасень 1994 года дыслакавалася ў г. Мазыры, пасля была перадыслацыравана да ядра часці ў г. Гомель);
  • 3-я патрульная рота (сфарміравана ў студзені 1995 года для выканання службова-баявых задач у 52 км ад пункта пастаяннай дыслакацыі ў г. Рэчыцы (Гомельская вобласць), у красавіку 1995 года была скарочана ў поўным складзе);
  • стралковая рота (выконвала судовае і сустрэчнае канваіраванне ў г. Гомелі і Гомельскай вобласці):
    • група службова-вышуковага сабакаводства (СВС);
  • узвод матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння[1].

Да 2001 года[правіць | правіць зыходнік]

  • упраўленне часці;
  • 1-я патрульная рота:
    • 1-ы ўзвод спецыяльнага прызначэння;
  • 2-я патрульная рота;
  • 3-я патрульная рота;
  • 4-я стралковая рота:
    • група службова-вышуковага сабакаводства (СВС);
  • 5-я інжынерна-тэхнічная рота (сфарміравана ў ліпені 1995 года з аварыйна-выратавальных рот в/ч 3314; была расфарміравана ў 2001 годзе, маёмасць і тэхніка перададзеныя МНС):
    • узвод радыяцыйнай і хімічнай абароны (сфарміраваны ў ліпені 1995 года з узвода супрацьхімічнай абароны в/ч 3314; быў расфарміраваны ў 2001 годзе, маёмасць і тэхніка перададзеныя МНС);
  • 6-я пантонна-пераправачная рота (сфарміравана ў ліпені 1995 года з пантонна-пераправачнага ўзвода спецыяльнай роты в/ч 3314; была расфарміравана ў 2001 годзе, маёмасць і тэхніка перададзеныя МНС);
  • 7-я рота матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
  • вучэбныя роты (фарміраваліся на час правядзення курса маладога байца для маладога папаўнення з ліку ваеннаслужачых тэрміновай службы);
  • санітарная часць;
  • два стрэльбішчы[1].

Пасля 2001 года[правіць | правіць зыходнік]

  • упраўленне часці[2][13];
  • 1-ы патрульны батальён (сфарміраваны ў сакавіку 2004 года з месцам дыслакацыі ўпраўлення батальёна ў г. Гомелі)[2][13][17]:
  • 2-гі асобны патрульны батальён (сфарміраваны ў сакавіку 2004 года з месцам дыслакацыі ўпраўлення батальёна ў г. Мазыры)[9][13]:
  • 3-ці асобны стралковы батальён (сфарміраваны ў лістападзе 2013 года з падраздзяленняў, перададзеных са складу в/ч 6713[10][11], з месцам дыслакацыі ўпраўлення батальёна ў г. Мазыры)[1][2]:
  • рота баявога і матэрыяльнага забеспячэння[13];
  • рота тэхнічнага забеспячэння[13];
  • вучэбныя роты (фарміруюцца на час правядзення курса маладога байца для маладога папаўнення з ліку ваеннаслужачых тэрміновай службы)[1][2];
  • кіналагічная служба[20][21];
  • сапёрна-піратэхнічная група (сфарміравана ў лютым 1997 года)[1][2];
  • ваенны аркестр (утвораны ў лістападзе 2001 года)[6];
  • медыцынскі пункт[1];
  • тры стрэльбішчы[2].

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

145 асмбм[правіць | правіць зыходнік]

  • маёр Мікалай Матвеевіч Веліканаў (28.03.1990—13.05.1992)[1].

3 асмбм[правіць | правіць зыходнік]

  • маёр Мікалай Матвеевіч Веліканаў (13.05.1992—08.10.1992)[1];
  • маёр Валерый Пятровіч Лапчанка (09.10.1992—04.11.1992)[1].

3 асмб[правіць | правіць зыходнік]

6 асмбр[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю Войсковая часть 5525. О подразделении [Электронный ресурс] // УВД Гомельского облисполкома. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://www.uvd.gomel.by/Voiskovaia_chast_5525/O_podrazdelenii.html Архівавана 19 чэрвеня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о Ларченко Т. «Хочу знать о делах в коллективе не только из докладов командиров» [Электронный ресурс] // «На страже». — 30.01.2015. — Электронная версия газеты МВД Республики Беларусь. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://mvd.gov.by/by/print.aspx?guid=239403 Архівавана 11 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  3. Закон Республики Беларусь от 3 июня 1993 года № 2341-XII «О внутренних войсках Министерства внутренних дел Республики Беларусь» (в редакции Закона Республики Беларусь от 15 июля 2015 года № 294-З) [Электронный ресурс] // Министерство внутренних дел Республики Беларусь. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=163023 Архівавана 8 чэрвеня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  4. а б в г д е История внутренних войск [Электронный ресурс] // Факультет внутренних войск Военной академии Республики Беларусь. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://fvv.by/history/history-vv.html Архівавана 23 чэрвеня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  5. Заворотная Т. В войсковой части 5525 прошёл торжественный ритуал общевойсковой вечерней поверки [Электронный ресурс] // «Правда Гомель». — 15.05.2017. — Новостной портал. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://gp.by/category/news/society/news144176.html, свободный. — Загл. с экрана.
  6. а б Евсеенко А. Оркестру войсковой части 5525 исполнилось 10 лет // «Советский район». — 16.11.2011 [Электронный ресурс] // 21.by. — Интернет-портал. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://news.21.by/society/2011/11/16/410977.html, свободный. — Загл. с экрана.
  7. а б в Пятая отдельная патрульная рота может быть расформирована [Электронный ресурс] // «Светлик». — Сайт о городе Светлогорске. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: https://svetlik.net/news/ranak-plus/2042-.html Архівавана 11 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  8. а б в Сергеев И. Эти дни в истории Речицы. Декабрь. Часть 5 [Электронный ресурс] // «Дняпровец». — 10.12.2016. — Веб-сайт газеты. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://dneprovec.by/history/2016/12/09/14453 Архівавана 11 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  9. а б в г д е ё ж Коноплич Н. 2-й отдельный патрульный батальон войсковой части 5255: имеем честь служить! [Электронный ресурс] // «Жыццё Палесся». — 18.03.2017. — Веб-сайт газеты. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://www.mazyr.by/2017/03/2-j-otdelnyj-patrulnyj-batalon-vojskovoj-chasti-5255-imeem-chest-sluzhit/, свободный. — Загл. с экрана.
  10. а б Войсковая часть № 6713 [Электронный ресурс] // Могилевский городской исполнительный комитет. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://mogilev.gov.by/o-gorode/milit-path/3211-5577-vojskovaya-chast-6713.html Архівавана 11 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  11. а б Кулягин С. Могилевская войсковая часть 6713 обзавелась современным автопарком [Электронный ресурс] // Белорусское телеграфное агентство. — 16.03.2012. — Веб-сайт БелТА. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://www.belta.by/regions/view/mogilevskaja-vojskovaja-chast-6713-obzavelas-sovremennym-avtoparkom-94893-2012/, свободный. — Загл. с экрана.
  12. Холомеева Ю. В Могилеве определены лучшие специалисты-кинологи. Поздравляем победителей! [Электронный ресурс] // Министерство внутренних дел Республики Беларусь. — 27.10.2015. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=335643 Архівавана 11 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  13. а б в г д е ё ж з і к л м Королёва Н. Вперед за здоровьем!!! [Электронный ресурс] // Министерство внутренних дел Республики Беларусь. — 19.09.2014. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=215783 Архівавана 11 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  14. Герасименок А. Состязания в меткости [Электронный ресурс] // Министерство внутренних дел Республики Беларусь. — 21.06.2016. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=335643 Архівавана 11 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  15. а б Защитники Отечества. В/ч 5525 [Электронный ресурс] // Телерадиокомпания «Гомель». — 22.02.2017. — YouTube-канал Телерадиокомпании «Гомель». — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=QarwjIjYr8c, свободный. — Загл. с экрана.
  16. а б Войсковая часть 5525. Командование войсковой части 5525 [Электронный ресурс] // УВД Гомельского облисполкома. — Официальный веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://www.uvd.gomel.by/Voiskovaia_chast_5525/Komandovanie_voiskovoi_chasti_5525.html Архівавана 15 чэрвеня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  17. а б в Хузеева Е. Достойная смена // «Информационный вестник» ГУКВВ МВД Республики Беларусь. — 2017. — № 3 (март). — С. 11.
  18. Кандраль И. Осень-2012: проверка на мужество [Электронный ресурс] // «Во славу Родины. Белорусская военная газета». — 13.11.2012. — Веб-сайт газеты. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://www.uvd.gomel.by/Voiskovaia_chast_5525/Komandovanie_voiskovoi_chasti_5525.html Архівавана 15 чэрвеня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  19. Мозырский кинолог в/ч 5525 Александр Шутов занял второе место в личном зачёте на 16-м открытом чемпионате внутренних войск МВД [Электронный ресурс] // Телеканал «Мозырь». — 12.11.2015. — Веб-сайт телеканала. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://tkm.by/2015/11/mozyrskij-kinolog-vch-5525-aleksandr-shutov-zanyal-vtoroe-mesto-v-lichnom-zachete-na-16-om-otkrytom-chempionate-vnutrennix-vojsk-mvd/, свободный. — Загл. с экрана.
  20. Пахомович Н. Итоги чемпионата ВВ МВД Беларуси среди кинологов [Электронный ресурс] // «СБ. Беларусь сегодня». — 18.09.2014. — Веб-сайт газеты. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: https://www.sb.by/articles/itogi-chempionata-vv-mvd-belarusi-sredi-kinologov.html, свободный. — Загл. с экрана.
  21. Чемпионат внутренних войск РБ среди кинологов (продолжение часть 2) [Электронный ресурс] // «Человек и собака». Философия взаимоотношений от инструктора-кинолога Андрея Шкляева. — Веб-сайт. — Дата доступа: 10.06.2017. — Режим доступа: http://dressirovka.by/news/chempionat-vnutrennix-vojsk-rb-sredi-kinologov-chast-2.html, свободный. — Загл. с экрана.