60-ы асобны полк сувязі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
60-ы Баранавіцкі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага асобны полк сувязі
Нарукаўны знак 60-га палка сувязі
Гады існавання з 1942 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне
Тып воінская часць
Дыслакацыя Барысаў
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага

60-ы Баранавіцкі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага полк сувязі — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Барысаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

15 чэрвеня 1942 года ў сяле Петрапаўлаўка Харкаўскай вобласці быў сфарміраваны 129-ы асобны полк сувязі пад камандаваннем падпалкоўніка Сяргея Някрасава. Праз два месяцы ў складзе 4-й танкавай арміі ён прыняў баявое хрышчэнне ў Сталінградскай бітве.

З кастрычніка 1942 года і да канца Вялікай Айчыннай вайны асобны полк сувязі дзейнічаў у складзе 65-й арміі пад камандаваннем двойчы Героя Савецкага Саюза генерала арміі Паўла Іванавіча Батава. У 1943 годзе часць ўдзельнічала ў Курскай бітве.

Са жніўня па верасень 1943 года 129-а апс прыняў удзел у Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі, падчас якой фарсіраваў рэкі Дзясна і Сож, вызваляў гарады Сеўск і Ноўгарад-Северскі. Улетку 1944 года сувязісты палка ўдзельнічалі ў аперацыі «Баграціён», вызвалялі Рэчыцу, Калінкавічы, Бабруйск, Слуцк, Асіповічы.

За ўзорнае выкананне заданняў і забеспячэнне надзейнай сувязі з войскамі пры вызваленні горада Баранавічы полк заслужыў ганаровае найменне «Баранавіцкі».

За паспяховае выкананне баявых задач пры прарыве фашысцкай абароны на поўнач ад Варшавы Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР воінская часць была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга. За ўзорнае выкананне заданняў пры вызваленні гарадоў ўсходняй частцы Памераніі полк ганараваўся ордэнам Аляксандра Неўскага.

У маі 1949 года 129-ы апс увайшоў у склад Беларускай ваеннай акругі і быў перадыслакаваны ў Барысаў. У красавіку 1955 года воінская часць атрымала цяперашняе найменне: 60-ы Баранавіцкі Чырванасцяжны, ордэна Аляксандра Неўскага асобны полк сувязі.

Асноўнай задачай палка з'яўляецца забеспячэнне бесперабойнай і ўстойлівай сувяззю — рэлейнай, правадной, трапасфернай — упраўлення Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]