64-ы батальён дапаможнай паліцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

64-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)[1] (ням.: Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/64) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.

64-ы батальён дапаможнай паліцыі
Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/64
Гады існавання 1 лютага 1944 года—чэрвень 1944 года
Краіна Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Падпарадкаванне начальнік паліцыі парадку Беларусі[2]
Уваходзіць у шуцманшафт (беларуская дапаможная паліцыя)
Тып дапаможная паліцыя
Колькасць 65 чалавек
Дыслакацыя Глыбокае, Беларусь
Удзел у Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна

Шлях батальёна[правіць | правіць зыходнік]

64-ы батальён быў сфармаваны 1 лютага 1944 года у Глыбокім як вартавы[3]. У траўні 1944 года батальён атрымаў статус палявога[3]. Найпраўдападобней, батальён так ніколі і не дасягнуў баявога стану, бо, станам на 29 лютага 1944 года[4], налічваў толькі 65 чалавек[1]. У чэрвені[5] батальён быў эвакуяваны ў Польшчу з-за савецкага наступлення на Беларусь. Пазней батальён увайшоў у склад 2-га палка брыгады Зіглінга.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Юры Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць Архівавана 30 снежня 2020.
  2. Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 320. — 426 с.
  3. 3,0 3,1 Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 159. — 426 с.
  4. Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 321. — 426 с.
  5. Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 162-163. — 426 с.