7,65×21 мм Парабэлум
| 7,65×21 мм Парабэлум | |
|---|---|
| Тып патрона : | пісталетны патрон |
| Краіна-вытворца: | Германская імперыя |
| Тып зброі, які выкарыстоўвае патрон: | пісталеты |
| Гісторыя службы: | |
| Войны і канфлікты: | Другая сусветная вайна |
| Гісторыя вытворчасці: | |
| Канструктар: | Георг Люгер, Хуга Борхардт |
| Час стварэння: | 1898 |
| Характарыстыкі: | |
| Даўжыня патрона, мм: | 29,84 |
| Сапраўдны калібр кулі, мм: | 7,85 |
| Маса кулі, г: | 6 |
| Даўжыня гільзы, мм: | 21,59 |
| Пачатковая хуткасць кулі, м/с: | 365 |
| Энергія кулі, Дж: | 400 |
| Выявы на Вікісховішчы: | Category:7.65 x 21 mm Parabellum |
7.65×21mm Парабэлум (7,65 Parabellum, .30 Люгер, 7.65mm Люгер) — пісталетны патрон цэнтральнага агню, прадстаўлены ў 1898 годзе нямецкім вытворцам зброі Deutsche Waffen- und Munitionsfabriken (DWM) для іх новага пісталета Люгер P08. Асноўнымі распрацоўшчыкамі пісталетнага патрона былі канструктары агнястрэльнай зброі Георг Люгер і Хуга Борхардт, якія распрацавалі патрон на аснове больш ранняга патрона 7,65×25 мм Борхардта, працуючы ў DWM.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 годзе пісталет C-93 Borchardt быў прадстаўлены на выпрабаванні ў Швейцарскі ваенны камітэт па выпрабаваннях. Камітэт палічыў Borchardt занадта цяжкім і грувасткім, каб служыць у якасці баявой зброі. DWM папрасіла Георга Люгера палепшыць пісталет Borchardt. У працэсе паляпшэнняў быў распрацаваны патрон 7,65×21mm Parabellum (замест раней выкарыстоўваемага 7,65×25mm Боргхард). Скараціўшы гільзу, Люгер змог распрацаваць больш вузкую дзяржальню, а «затвор» патрабаваў больш карацейшага ходу, чым у арыгінальнай канструкцыі Борхардта. Пераходная мадэль Борхардта-Люгера ў новым калібры была прадстаўлена швейцарскай камісіі ў 1898 годзе. Пасля далейшых удасканаленняў канчатковым вынікам стаў DWM Pistole-Parabellum (пераназваны потым у Пісталет Люгера). Зарадка для новага патрона была стандартызаваная, і масавая вытворчасць пачалася ў 1900—1901 гадах на фабрыцы DWM у Карлсруэ, Германія.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]З моманту свайго з’яўлення боепрыпасы 7,65×21 мм Парабэлум вырабляліся ў некалькіх краінах як для ўнутранага выкарыстання, так і для экспарту, у тым ліку ў Германіі, Швейцарыі, Фінляндыі, Францыі, Партугаліі, Бразіліі, Вялікабрытаніі і ЗША .
Швейцарыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1900 годзе, з прыняццем на ўзбраенне пісталета Люгер-Парабэлум Model 1900, 7,65×21 мм Парабэлум стаў стандартным пісталетным патронам швейцарскай арміі. Швейцарскі пісталет Modell 06/29 служыў у швейцарскай арміі ў абмежаванай эксплуатацыі да канца 1960-х гадоў. Стандартны для арміі SIG P210 таксама вырабляўся ў гэтым калібры, але толькі для грамадзянскага выкарыстання; швейцарскія ваенныя выпускі P210 былі пад патроны 9×19 мм Парабэлум.
Германія
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладна ў той жа час, Германская імперская армія таксама перайшла на патрон 9×19 мм Парабэлум.
Бразілія
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладна ў 1900 г. бразільскія ўзброеныя сілы прынялі патрон для выкарыстання ў пісталетах нямецкай вытворчасці (часткова замянілі рэвальвер Simson Nagant). Ён заставаўся ў абмежаваным выкарыстанні некаторымі паліцэйскімі сіламі аж да 1970-х гадоў, такімі як былая паліцыя штата Гуанабара (размешчаная ў Рыа-дэ-Жанэйра).
Фінляндыя
[правіць | правіць зыходнік]Пісталет Люгера калібру 7,65 мм быў прыняты на ўзбраенне фінамі ў 1923 годзе пад пазначэннем Parabellum Pistooli 23 (ён жа m/23). Было пастаўлена каля 8000 пісталетаў, але нямногія перажылі вайну. Многія з гэтых пісталетаў былі «перастволеныя» да 9 мм, і абмежаваная колькасць знаходзілася на захоўванні да 1980 года для ўзбраення небаявога персаналу. Фінскі пісталет Lahti L-35 (узору 1929 года), прадстаўлены ў 1935 годзе для замены пісталета Люгера, таксама першапачаткова быў пад патрон 7,65 мм Парабелум, перш чым ён таксама быў пераведзены на 9×19 мм Парабэлум.
Назва патрона
[правіць | правіць зыходнік]Назва патрона «Парабэлум» паходзіць ад лацінскага выразу si vis pacem, para bellum — «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны».
Памеры
[правіць | правіць зыходнік]Парабэлум 7,65 × 21 мм мае ёмістасць гільзы ў 0,93 мл.
Звычайная частата скручвання нарэзаў для гэтага патрона складае 275 мм, 4 пазы з унутраным дыяметрам 7,62 мм, наружны дыяметр паза — 7,83 мм. Сама куля размяшчаецца на звужэнні гільзы.
У адпаведнасці з афіцыйнымі рэкамендацыямі Міжнароднай камісіі па выпрабаванні ручной агнястрэльнай зброі (CIP), корпус патрона 7,65 × 21 мм Парабэлум можа вытрымліваць да 235 МПа ўнутраннага ціску (пры стрэле). У краінах, якія рэгулююцца CIP, кожная камбінацыя пісталетных патронаў павінна прайсці праверку пры 130% ад гэтага максімальнага ціску, каб атрымаць сертыфікат для продажу спажыўцам.