7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія
| 7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | Паўднёвая ваенная акруга[d] |
| Тып | mountain infantry division[d] і воінскае фарміраванне |
| Дыслакацыя | |
| Удзел у | |
| Знакі адрознення | |
7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія (горная) (7-я дшд(г)), злучэнне Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Сфармавана 15 кастрычніка 1948 года на базе 322-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага ордэна Кутузава 2-й ступені палка 8-го гвардзейскага паветрана-дэсантнага корпуса ў г. Полацку Беларускай ваеннай акругі. Адразу ж была перадыслакавана ў гарады Каўнас і Марыямпаль Літоўскай ССР. Асабовы склад злучэння ўдзельнічаў у аперацыях па блакаванню і знішчэнню фашысцкіх памагатых з ліку літоўскіх нацыяналістаў. Дывізія прымала ўдзел у падзеях у Венгрыі (1956) і Чэхаславакіі (1968).
У жніўні 1993 гады дывізія перадыслакавана з Каўнаса спачатку ў Майкоп, затым у Новарасійск на тэрыторыю Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. У 1993–1996 гадах асабовы склад злучэння выконваў міратворчыя задачы ў Абхазіі. Са студзеня 1995 па красавік 2004 гады часткі дывізіі выконвалі баявыя задачы ў Чачні.
Падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- 108-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы Кубанскі казачы ордэны Чырвонай Зоркі полк
- 247-ы дэсантна-штурмавы Каўказскі казачы полк (Стаўрапаль)
- 1141-ы гвардзейскі артылерыйскі полк (Анапа)
- 743-ы асобны гвардзейскі батальён сувязі
- 188-ы асобная зенітная ракетна-артылерыйская батарэя
- 649-ы асобны інжынерна сапёрны батальён (ст. Старацітараўская Краснадарскага края)
- 185-я асобная ваенна-транспартная авіяцыйная эскадрылля (г. Крымск Краснадарскага края);
- 967-я асобная рота дэсантнага забеспячэння
- 162-я асобная выведвальная рота
- 1681-ы асобны батальён матэрыяльнага забеспячэння (Анапа)
- 6-ы асобны рамонтна-аднаўленчы батальён
- 3995-ы ваенны шпіталь (аэрамабільны)
- 286-я станцыя фельд’егерска-паштовай сувязі