Перайсці да зместу

808s & Heartbreak

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
808s & Heartbreak
Вокладка альбома Канье Уэст «808s & Heartbreak» (2008)
Студыйны альбом Канье Уэст
Дата выпуску 24 лістапада 2008
Запісаны верасень — кастрычнік 2008
Жанры электрапоп, R&B
Працягласць 52:01
Прадзюсары Канье Уэст, No I.D., Джэф Баскер, Плэін Пэт, Mr. Hudson
Лэйбл гуказапісу Roc-A-Fella, Def Jam
Храналогія Канье Уэст
Graduation
(2007)
808s & Heartbreak
(2008)
VH1 Storytellers
(2010)
Сінглы з 808s & Heartbreak
  1. «Love Lockdown»
    Выпушчаны: 18 верасеня 2008
  2. «Heartless»
    Выпушчаны: 4 лістапада 2008
  3. «Amazing»
    Выпушчаны: 10 сакавіка 2009
  4. «Paranoid»
    Выпушчаны: 24 сакавіка 2009

808s & Heartbreak — чацвёрты студыйны альбом амерыканскага хіп-хоп артыста Канье Уэста, выдадзены 24 лістапада 2008 года пад лэйблам Roc-A-Fella Records. Уэст праводзіў запіс паміж вераснем і кастрычнікам 2008 года ў студыі Glenwood, у Бербанк (Каліфорнія) і студыі гуказапісу Аvex у Ганалулу (Гавайі). У прадзюсіраванні альбома бралі ўдзел такія прадзюсары, як No I.D.  (англ.), Jeff Bhasker і іншыя. У запісе песень таксама ўдзельнічалі Кід Кадзі  (руск.), Young Jeezy  (руск.), Mr Hudson і Lil Wayne.

Сам Канье Уэст кваліфікуе жанр альбома як поп, але 808s & Heartbreak утрымлівае таксама элементы жанраў сінці-поп, R&B і электрапоп, а ў большасці трэкаў альбома Канье спявае, у адрозненне ад папярэдніх альбомаў. У песнях закранаюцца лірычныя тэмы, такія як каханне і адзінота. Таксама ў альбоме шырока выкарыстоўваецца эфект Auto-Tune  (руск.) і драм-машына Roland TR-808, што робіць гук электронным. Альбом выкананы ў стылі мінімалізму, а яго гучанне адрозніваецца ад звыклага гучання хіп-хопа; кваліфікуецца як наватарскі[1].

Альбом дэбютаваў пад нумарам адзін у амерыканскім чарце Billboard 200  (руск.), з 450 145 прададзеных копій у першы тыдзень. Таксама ўсе 4 сінглы патрапілі ў Billboard 200. У 2009 годзе часопіс Rolling Stone паставіў гэты альбом на 63 месца ў спісе самых прадаваных альбомаў 2000-х гадоў.

Папярэднія падзеі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выпуску альбома Graduation, астатняя частка года і ўвесь наступны былі для Канье Уэста поўныя эмацыйных узрушэнняў. 10 лістапада 2007 года памірае яго маці, Донда Уэст, у выніку ўскладненняў падчас хірургічнай аперацыі[2]. Праз некалькі месяцаў, Уэст растаўся са сваёй нявестай Алексіс Фіфер[3]. У той жа час, Уэст спрабаваў прыстасавацца да новага для яго статусу зоркі, да якога ён некалі імкнуўся. Страты, адзінота і нуда па сяброўскіх зносінах і адчуванню нармальнага жыцця паслужылі натхненнем пры стварэнні канцэпцыі 808s & Heartbreak. Уэст заявіў:

«Гэта быў тэрапеўтычны альбом — наверсе так самотна».

Уэст вырашыў, што пачуцці, якія былі ў яго сэрцы, немагчыма перадаць праз рэп. Ён змяніў жанр альбома на поп[4].

Канье Уэст (у цэнтры) запісвае альбом 808s & Heartbreak на студыі з прадзюсарам No ID (злева).

Альбом быў запісаны прыкладна за 3 тыдні з верасня па кастрычніку 2008 гады. Запіс праходзіў на студыі Glenwood у горадзе Бербанк і на гавайскай студыі Avex Recording у Ганалулу. Чэрпаючы натхненне ў такіх сінці-поп выканаўцаў, як Філ Колінз і Гэры Ньюман  (руск.), Уэст лічыць, што TR-808 — інструмент, які дапамагае выклікаць эмоцыі. Ён браў гукі, створаныя з дапамогай драм-машыны, і змяняў вышыню гуку. Ён назваў гэты эфект «heartbreak» (з англ. — «разочарование»). Ён адчуваў, што гук з гэтым эфектам перадае яго стан душы[5].

Таксама, код Гавайскіх астравоў, дзе праводзіўся запіс альбома — 808. Аднак Уэст сцвярджае, што ён ужо прыдумаў назву альбома, калі даведаўся пра гэта[6].

У альбоме шырока выкарыстоўваецца тэхналогія Auto-Tune. Канье Уэст ужо эксперыментаваў з ёй у альбоме The College Dropout у бэк-вакале  (руск.) трэкаў «Jesus Walks» і «Never Let Me Down», але да 2008 года не выкарыстоўваў яе для асноўнага вакалу.

Незадоўга да рэлізу ў інтэрнэце з’явілася песня «RoboCop». Канье Уэст заявіў, што ён да гэтага не датычны і засмуціўся гэтаму факту, бо гэта была няскончаная версія[7].

Рэліз і прасоўванне

[правіць | правіць зыходнік]

24 верасня 2008 года Канье Уэст заявіў, што ён скончыў альбом і збіраецца выпусціць яго ў лістападзе. Пазней ён заявіў, што рэліз намечаны на 25 лістапада[8]. Але рэліз быў перанесены, каб скарыстацца выходнымі Дня Падзякі[9]. Спецыяльная версія альбома, выпушчаная 16 снежня, змяшчае альбом у CD і LP фарматах, а таксама ілюстрацыі, пераробленыя графіці-артыстам Kaws  (руск.), стваральнікам арыгінальнай вокладкі альбома[10].

16 кастрычніка Уэст выпусціў на радыёстанцыі Power 106 урывак з песні «Coldest Winter». У трэку выкарыстоўваюцца элементы песні гурта Tears for Fears  (руск.) «Memories Fade»[11]. Пазней у інтэрнэт уцякла песня «Paranoid». Таксама быў анансаваны рэмікс песні «Paranoid», выкананы Рыянай, але ён так і не з’явіўся[12]. Таксама перад рэлізам з’явіліся песні «Amazing» сумесна з Young Jeezy, «See You in My Nightmares» сумесна з Lil Wayne, «Street Lights», «Say You Will», «Welcome to Heartbreak» сумесна з Kid Cudi і «Bad News». Дадатковы трэк «Pinocchio Story», фрыстайл  (руск.) запісаны на канцэрце ў Сінгапуры, быў дададзены па просьбе Беёнсе[13].

14 кастрычніка Уэст, у супрацоўніцтве з італьянскай мастачкай Ванэсай Бікрофт  (руск.), правёў прэзентацыю свайго новага альбома ў ACE Gallery[14]. Было запрошана больш за 700 гасцей. У цэнтры пакоя стаяла 40 аголеных жанчын у масках, на іх свяціла святло, якое мянялася ў такт музыцы[14]. Калі прыйшоў час казаць, Уэст заявіў, што ён фанат прац Бікрофт, і што яму падабаецца ідэя галізны, паколькі «на пэўным этапе грамадства прымусіла нас насіць адзенне». Бікрофт заявіла, што яна праслухала альбом і тое, што яна пачула, закранае яе жыццё[14]. Праз пяць дзён былі выпушчаны фатаграфіі да альбома, зробленыя фатографам Вілі Вандэрпер (англ.: Willy Vanderperre). На іх адлюстраваны Канье Уэст, апрануты ў шэры клятчасты касцюм, белую кашулю, у вялікіх акулярах і са значком у выглядзе сэрца, якое стала сімвалам альбома[15].

У першы тыдзень продажаў, было прададзена 450 145 копій альбома [16]. Альбом падняўся з 11 на 5 месца ў хіт-парадзе Billboard 200[17]. 27 студзеня 2009 года 808s & Heartbreak атрымаў статус плацінавага[18][19].

Адразу пасля рэлізу  (руск.) сінгл «Love Lockdown» апынуўся на 3 пазіцыі Billboard Hot 100. У iTunes Store было прададзена 1,3 мільёна копій, што зрабіла сінгл плацінавым[20]. Сінгл атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, што прывяло да таго, што часопіс Time назваў яго «Песняй года». Другі сінгл «Heartless» заняў 4 месца ў хіт-парадзе Billboard 200[21].

Рэакцыя крытыкаў

[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным, альбом атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў[22]. На падставе 36 рэцэнзій, Metacritic паставіў альбому адзнаку 75 з 100 [22] . Рэцэнзент USA Today Стыў Джонс (англ.: Steve Jones), даў альбому 4 з 4 зорак і хваля Уэста, заявіў: «Уэст умела выкарыстоўвае драм-машыну і Auto-Tune, чым і перадае свой душэўны боль і гнеў»[23]. Дэн Кэйрнс (англ.: Dan Cairns) з The Times даў альбому 5 зорак з 5[24]. Крытыкі часопіса Vibe заявілі, што «гэта лепшы альбом Канье Уэста на сённяшні дзень», а крытыкі з The Washington Post назвалі альбом «шэдэўрам стагоддзя інфармацыйных тэхналогій, які распавядае пра пачуцці аднаго чалавека, у той час як мільёны правяраюць свае блогі» і прызналі «Лепшым альбомам года»[25][26]. Газета Newsday дала альбому рэйтынг «A» і назвала яго «строгім і дысцыплінаваным»[27], у той час як The Los Angeles Times, ацаніўшы асаблівасць альбома, сказала: «808s & Heartbreak можа адпудзіць некаторых слухачоў і здацца стомным, але ён не проста лялечны тэатр. Дакладней, ён ім з’яўляецца, і гэта яшчэ больш здзіўляе»[28].

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]
№ НазваПрадзюсар Працягласць
1. «Say You Will» Канье Уэст 6:18
2. «Welcome to Heartbreak» (сумесна з Kid Cudi)Канье Уэст, Джэф Баскер, Плэін Пэт 4:23
3. «Heartless» Канье Уэст, No I.D. 3:31
4. «Amazing» (сумесна з Young Jeezy)Канье Уэст, Джэф Баскер 3:58
5. «Love Lockdown» Канье Уэст, Джэф Баскер 4:30
6. «Paranoid» (сумесна з Mr Hudson)Канье Уэст, Джэф Баскер, Плэін Пэт 4:38
7. «RoboCop» Канье Уэст 4:34
8. «Street Lights» Канье Уэст, Mr. Hudson 3:10
9. «Bad News» Канье Уэст 3:59
10. «See You in My Nightmares» (сумесна з Ліл Уэйн)Канье Уэст, No I.D. 4:18
11. «Coldest Winter» Канье Уэст, Джэф Баскер, No I.D. 2:44
12. «Pinocchio Story» (Жывы выступ у Сінгапуры, схаваны трэк)Канье Уэст 6:02

Пазіцыі ў чартах

[правіць | правіць зыходнік]
Краіна, чарт (2008) Вышэйшая
месца
ЗША Billboard 200 1 [29]
ЗША Billboard Top R&B/Hip-Hop Albums 1 [30]
Аўстралія Albums Chart 12 [31]
Ірландыя Albums Chart 11 [32]
Новая Зеландыя Albums Chart 15 [33]
Велікабрытанія Albums Chart 11 [32]
Швейцарыя Albums Chart 13 [34]
Канада Albums Chart 4 [35]
Бельгія Albums Chart 21 [32]
Нарвегія Albums Chart 19 [32]
Данія Albums Chart 42 [32]
Аўстрыя Albums Chart 50 [32]
Еўропа Top 100 Albums 23 [36]
Італія Albums Chart 65 [37]
Францыя Albums Chart 52 [32]
Германія Albums Chart 30 [32]
  1. ↑ https://www.laweekly.com/pigeon-john-the-good-sinner-looks-back-at-his-christian-hip-hop-roots/
  2. ↑ Glover, Scott. Doctor Talks About Donda West's Death(недаступная спасылка). Los Angeles Times (20 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 23 лістапада 2008.
  3. ↑ McGee, Tiffany. Kanye West's Fiancée 'Sad' Over Breakup(недаступная спасылка). People. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2008. Праверана 23 лістапада 2008.
  4. ↑ Reid, Shaheem. Kanye West Inspires The Question: Should Rappers Sing?(недаступная спасылка). MTV. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 24 лістапада 2008.
  5. ↑ Bainbridge, Luke. OM Goes On the Road With Kanye West and His New Album Heartbreak(недаступная спасылка). The Observer. Guardian News and Media Limited (30 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2009.
  6. ↑ Kanye West Visits Big Boy's Neighborhood(недаступная спасылка). Vimeo. Vimeo, LLC (20 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 23 лістапада 2008.
  7. ↑ Kaufman, Gil. Kanye West Swears He Didn't Leak 'Robocop'(недаступная спасылка). MTV. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 23 лістапада 2008.
  8. ↑ Kanye West Performs A Part Of Heartless(недаступная спасылка). The Amajanes Blog (4 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 17 лістапада 2008.
  9. ↑ Montgomery, James. New Albums From Kanye West, Ludacris, Killers To Get Rare Monday Release On November 24(недаступная спасылка). MTV. MTV Networks (10 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 12 жніўня 2008.
  10. ↑ Kanye West 808's & Heartbreak Special Edition In Stores Tomorrow!(недаступная спасылка). Roc-A-Fella Records. Roc-A-Fella Records LLC (15 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 17 снежня 2008.
  11. ↑ Canwest News Service. Kanye West gives us more 808s and Heartbreak(недаступная спасылка). Vancouver Sun. Canwest Publishing Inc (18 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 2 лістапада 2008.
  12. ↑ Available for Airplay(недаступная спасылка). FMQB. Friday Morning Quarterback Album Report, Inc (17 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 17 снежня 2008.
  13. ↑ Kanye West - 808’s & Hearbreak (Album Review)(недаступная спасылка). The Hip Hop Chronicle UK. The Hip Hop Chronicle UK (12 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 24 верасня 2008.
  14. 1 2 3 Appleford, Steve. Kanye West’s Listening Party: Lights, Heartbreak, Nudity(недаступная спасылка). Rolling Stone. RealNetworks, Inc (15 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 23 лістапада 2008.
  15. ↑ Kanye’s 808s & Heartbreak Promo Shots(недаступная спасылка). The Clones. The Clones. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 23 лістапада 2008.
  16. ↑ Paine, Jake. Hip Hop Album Sales: The Week Ending 11/30/08 Архівавана 17 лютага 2009.. HipHopDX.com. Accessed December 3, 2008.
  17. ↑ Montgomery, James. Taylor Swift Makes It Three In A Row Atop Billboard Albums Chart(недаступная спасылка). MTV (31 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 9 студзеня 2009.
  18. ↑ 808s & Heartbreak: Music Charts(недаступная спасылка). hitparade.ch. Hung Medien (30 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 6 снежня 2008.
  19. ↑ Chart #1645 - Monday December 1, 2008: Top 40 Albums Chart(недаступная спасылка). RIANZ. Media Sauce Limited (1 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2007. Праверана 6 снежня 2008.
  20. ↑ kanYe West : Blog Архівавана {{{2}}}.. Kanye West’s Blog. Accessed December 3, 2008.
  21. ↑ Heartless: Hot 100 Charts Архівавана 5 мая 2009.. Billboard. Accessed April 20, 2009.
  22. 1 2 Kanye West: 808s & Heartbreak (2008): Reviews(недаступная спасылка). Metacritic. CBS. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 18 красавіка 2009.
  23. ↑ Jones, Steve. Review: 808s & Heartbreak Архівавана 4 сакавіка 2010.. USA Today. on 2009-10-06.
  24. ↑ Cairns, Dan. Review: 808s & Heartbreak(недаступная спасылка)Шаблон:Недоступная ссылка. The Times. Retrieved on 2009-08-07.
  25. ↑ Cummings, Jozen. Kanye West: 808s & Heartbreak Архівавана 31 студзеня 2009. Accessed November 24, 2008.
  26. ↑ Richards, Chris.Kanye West, in Perfect Auto-Tune Архівавана 9 лістапада 2012.. Washington Post. Accessed November 10, 2008.
  27. ↑ Gamboa, Glenn. Newsday — 808s & Heartbreak(недаступная спасылка)Шаблон:Недоступная ссылка. Newsday. Accessed November 10, 2008.
  28. ↑ Powers, Ann. Review: 808s & Heartbreak(недаступная спасылка). Los Angeles Times (21 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 22 лістапада 2008.
  29. ↑ Music Albums, Top 200 Albums & Music Album Charts | Billboard.com. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2010. Праверана 13 лютага 2009.
  30. ↑ Information Not Found | Billboard.com. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2008. Праверана 13 лютага 2009.
  31. ↑ Australian ARIA Charts Архівавана 6 жніўня 2012. Официальная позиция в чартах. Получена 30 ноября, 2008
  32. 1 2 3 4 5 6 7 8 Kanye West — 808s & Heartbreak — Music Charts. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2008. Праверана 13 лютага 2009.
  33. ↑ RIANZ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2014. Праверана 13 лютага 2009.
  34. ↑ Schweizer Hitparade — Alben Top 100 04.07.2010 — hitparade.ch. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2014. Праверана 13 лютага 2009.
  35. ↑ CANOE — JAM! Music SoundScan Charts. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2010. Праверана 13 лютага 2009.
  36. ↑ Information Not Found | Billboard.com. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 13 лютага 2009.
  37. ↑ FIMI — Federazione Industria Musicale Italiana — Classifiche. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2011. Праверана 13 лютага 2009.