9×18 мм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
9×18 мм
Гільза

9×18 мм (ПМ) — пісталетны унітарны патрон, створаны на замену патрону 7,62×25 мм ТТ.

9×18 мм ПМ быў распрацаваны Б. У. Семіным. За аснову была ўзятая гільза ад патрона 7,62і25 мм ТТ, але трохі скарочаная. У 1950-60-я годы пад гэты патрон былі распрацаваныя пісталеты ПМ, АПС у СССР, П-64 у Польшчы, RK 59 і PA-63 у Венгрыі і некаторых іншых краінах. У 1990-я гады ў Расіі пад яго стварылі шэраг новых пісталетаў, рэвальвераў, пісталетаў-кулямётаў. Па баявых і балістычных параметрах ён саступае патрону 9×19 мм Парабеллум. Нягледзячы на тое, што патрон афіцыйна менаваўся 9-міліметровым, фактычны дыяметр яго кулі складае 9,25 мм.