Абрам Маркавіч Бразер
Абрам Маркавіч Бразер | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Абрам Маркавіч Бразер |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1942 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Q124446114? |
Член у | |
Узнагароды | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абра́м Ма́ркавіч Бра́зер (25 студзеня 1892, Кішынёў, Бесарабская губерня — 1942, Мінск) — беларускі савецкі скульптар, графік і жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1940)[1].
Член Бесарабскага таварыства аматараў мастацтваў (Кішынёў, 1903—1916), Яўрэйскага таварыства заахвочвання мастацтваў (Петраград, 1915—1919), Усебеларускага аб'яднання мастакоў (1927—1932), Рэвалюцыйнай арганізацыі майстроў Беларусі (РАМБ, 1929—1932), Беларускага саюза мастакоў (з 1940 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кішынёве, дзе ў 1910 годзе скончыў мастацкае вучылішча[1]. У 1912—1916 гадах стажыраваўся ў Парыжы, жыў у знакамітым «Вуллі» (Ля руш) , дзе зблізіўся з Маркам Шагалам, у 1912—1914 гадах вучыўся ў парыжскай Нацыянальнай школе вытанчаных мастацтваў[1].
Удзельнік выстаўкі «Асенні салон» у Парыжы ў 1913 годзе[1].
Па вяртанні ў Расію пасяліўся ў Петраградзе (1916—1918), прыняў удзел у выставе аб’яднання «Свет мастацтва» ў 1916 годзе. З 1918 года жыў у Віцебску, дзе граў прыкметную ролю ў мастацкім жыцці горада — выкладаў у толькі што адкрытай Вышэйшай школе мастацтваў, займаўся арганізацыяй выстаў, дыспутаў на тэмы сучаснага мастацтва, камплектацыяй Віцебскага музея сучаснага мастацтва, ствараў эскізы для святочных упрыгожванняў горада[1].
Аўтар помніка швейцарскаму педагогу І. Г. Песталоці ў Віцебску (1920, разбураны падчас бамбардзіровак). З 1922 года выкладаў у Віцебскім мастацка-практычным інстытуце, аформіў спектаклі Яўрэйскага тэатра ў Віцебску. З 1923 года жыў у Мінску, уваходзіў ва Усебеларускае аб'яднанне мастакоў і Рэвалюцыйную арганізацыю мастакоў Беларусі, пісаў артыкулы на тэмы выяўленчага мастацтва ў мясцовай прэсе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Абрам Бразер стварыў скульптурны партрэт беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Гэты бюст упершыню быў паказаны на I Усебеларускай мастацкай выстаўке ў 1925 годзе. У аснову вобразу скульптар паклаў вядомы гравіраваны аўтапартрэт Скарыны з выдадзенай ім «Бібліі» [2].
Вялікая персанальная выстаўка Бразера адкрылася ў чэрвені 1941 года за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Усе працы мастака ў гэтай выставе былі знішчаны немцамі пасля захопу горада, а сам мастак з сям'ёй у сакавіку 1942 года расстраляны ў Мінскім гета.
Ацалелыя працы Бразера (партрэт Ю. М. Пэна, 1921; бюст С. М. Міхоэлса, 1926 і іншыя) захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ў Мінску. 2 ліпеня 1999 года ў Беларусі быў выпушчаны набор з чатырох паштовых марак, прысвечаных Віцебскай школе мастацтваў, на адной з іх намаляваны партрэт заснавальніка школы Юдаля Пэна працы Абрама Бразера.
Партрэт Ю. М. Пэна | Партрэт А. І. Анісімава | Янка Купала. Каля 1926 | Бюст Гірша Лекерта для помніка ў Менску |
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.
- Шишанов, В. А. «Путем яркого штриха и глубоко прочувствованной линии…» [О витебском периоде художника А. М. Бразера] / В. А. Шишанов // Мишпоха. — 2009. — № 25. — С.57-62.[1]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абрам Маркавіч Бразер
- 85-годдзе Першай Усебеларускай выстаўкі 1925 года Архівавана 1 сакавіка 2014. на сайце Нацыянальнага мастацкага музея РБ
- А. М. Бразер (1892—1942) Архівавана 23 лютага 2014. // Художественный календарь «Сто памятных дат», 1972 г. Архівавана 15 сакавіка 2012. — М.: Советский художник, 1972. (руск.)
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Кішынёве
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Мінскім гета
- Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Мастакі СССР
- Яўрэйскія мастакі
- Ахвяры Халакоста
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Мастакі Малдовы
- Постаці Віцебска
- Мастакі Расіі
- Вязні мінскага гета
- Скульптары паводле алфавіта
- Асобы на марках