Перайсці да зместу

Амброзіус Брэйгель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:09, 23 чэрвеня 2022, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (Біяграфія і творчасць: афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Амброзіус Брэйгель
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1617[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1675(1675-02-09)[3][4]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ян Брэйгель Старэйшы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амброзіус Брэйгель (нідэрл. Ambrosius Brueghel; 10 жніўня 1617, Антверпен — 9 лютага 1675, там жа) — фламандскі мастак, вядомы пейзажамі і нацюрмортамі. Сын Яна Брэйгеля Старэйшага, брат Яна Брэйгеля Малодшага.

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Амброзіус Брэйгель нарадзіўся каля 10 жніўня 1617 года ў Антверпене. Ён быў пятым дзіцем Яна Брэйгеля Старэйшага, якія нарадзіліся ў шлюбе з яго другой жонкай Катарынай ван Марыенбург. Жывапісу вучыўся ў старэйшага брата Яна, сына Яна Брэйгеля Старэйшага і яго першай жонкі Ізабелы дэ Ёдэ.

У 1645 годзе Амброзіус Брэйгель стаў членам антверпенскай Гільдыі Святога Лукі; пасля ён неаднаразова (у 1653, 1665, 1671 і 1673 гадах) абіраўся яе дэканам. Тады ж, каля 1645 года, ён далучыўся да рытарычнага гуртка De Violieren. У 1649 годзе ажаніўся з Ганнай Кларай Трыест; у гэтым шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей.

У 1650-х гадах Амброзіус адправіўся да брата Яна ў Парыж, дзе прабыў з 1657 па 1662 год. У 1663 годзе, вярнуўшыся ў Антверпен, ён стаў выкладчыкам Акадэміі мастацтваў, заснаванай мужам яго сястры Ганны, Давідам Тэнірсам Малодшым.

Амброзіус Брэйгель памёр у Антвэрпэне 9 лютага 1675 года.

Зноскі