Перайсці да зместу

Анізагамія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:34, 31 студзеня 2021, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (Літаратура: афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Анізага́мія, гетэрага́мія — тып палавога працэсу, пры якім мужчынскія і жаночыя палавыя клеткі (гаметы), што зліваюцца пры апладненні, адрозніваюцца памерам, формай або паводзінамі пры зліцці. Напрыклад, у некаторых водарасцяў анізагамія заключаецца ў зліцці мужчынскіх і жаночых гамет, адна з якіх менш рухомая або большая за другую. Часам гэты працэс называюць гетэрагаміяй, а паняцце «анізагамія» выкарыстоўваюць у адносінах да прасцейшых, якім у палавым працэсе ўласцівы капуляцыя і кан'югацыя. Для вышэйшых раслін і мнагаклетачных жывёл, а таксама для некаторых грыбоў характэрна аагамія.